Аляксандр Мар’янавіч Колышка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Мар’янавіч Колышка (нар. 28 жніўня 1966, в. Крычнікі, Іўеўскі раён) — беларускі псіхолаг, спецыяліст у вобласці педагагічнай псіхалогіі. Кандыдат псіхалагічных навук (2012), дацэнт[1].

Хуткія факты Аляксандр Мар’янавіч Колышка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 28 жніўня 1966 года ў вёсцы Крычнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1983 годзе скончыў Юрацішкаўскую сярэднюю школу, працаваў брыгадным улікоўцам у калгасе «Прагрэс» Іўеўскага раёна. У 1984—1986 гг. праходзіў вайсковую службу[2].

Вучыўся на падрыхтоўчым аддзяленні БДУ, пасля ў 1987—1992 гадах на гістарычным факультэце БДУ імя Ф. Скарыны. У 1992—1994 гг. працаваў настаўнікам гісторыі Юрацішкаўскай сярэдняй школы[2].

У 1994 г. скончыў курсы перакваліфікацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Псіхолаг сістэмы адукацыі». У 1994—1997 гадах вучыўся ў аспірантуры на факультэце педагогікі і псіхалогіі ГрДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Асаблівасці міжасобаснага ўзаемадзеяння педагогаў з рознымі тыпамі самаадносін»[2].

З 1997 года працуе на кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, з 2013 — загадчык кафедры[1].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads