Аляксандр Мікалаевіч Шчаковіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Мікалаевіч Шчаковіч (нар. 25 красавіка 1980, Дзяржынск, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны службовец, прафсаюзны дзеяч.

Хуткія факты Аляксандр Мікалаевіч Шчаковіч, кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 25 красавіка 1980[1] года ў Дзяржынску Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «метралогія, стандартызацыя і сертыфікацыя»[2].

Яшчэ студэнтам быў выбраны прафгрупаргам БДУІР, затым займаў пасады намесніка старшыні і старшыні прафкама студэнтаў. У 2007 годзе перайшоў у Мінскае гарадское аб’яднанне прафсаюзаў, дзе прайшоў шлях ад загадчыка арганізацыйнага аддзела да старшыні[2].

У кастрычніку 2024 года прызначаны намеснікам старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[2].

Быў членам Мінскага гарвыканкама[1]. 17 красавіка 2025 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна Мінска[3].

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў[4][1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны «Прафсаюзным знакам пашаны», падзякай і граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, ганаровай граматай Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, юбілейнымі медалямі да 110-, 115- і 120-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі[2].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads