Аляксандр Мікалаевіч Юшкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Мікалаевіч Юшкевіч (нар. 12 мая 1972, Магілёў) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут (аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей), Беларускі інстытут правазнаўства (юрыст-прававед). Працаваў другім і першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», выканаўчым дырэктарам філіяла № 700 Магілёўскага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк „Беларусбанк“». Старшыня рэспубліканскага саюза грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Remove ads
Узнагароды
Мае Падзяку Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы[2].
Зноскі
- ЮШКЕВИЧ АЛЕКСАНДР НИКОЛАЕВИЧ Архівавана 9 верасня 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads