Аляксандр Мітрафанавіч Леанкоў
вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі, From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Мітрафанавіч Леанкоў (1915—1996) — беларускі спецыяліст у галіне цеплаэнергетыкі. Кандыдат тэхнічных навук (1953), прафесар (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Херсонскі марскі тэхнікум рыбнай прамысловасці (1935), Беларускі політэхнічны інстытут (1949), Ленінградскі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1953)[1].
Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1953, прафесар кафедры «Цеплавыя электрычныя станцыі», у 1958—1975 — загадчык кафедры)[1].
Памёр у 1996 годзе[1].
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: праблемы цеплаэнергетыкі (паравыя і газавыя турбіны, цеплавыя электрычныя станцыі); павышэнне эфектыўнасці дзеючых цеплавых электрычных станцый шляхам удасканалення тэхналагічнага цыкла і абсталявання ЦЭЦ на аснове даследавання агрэгатаў у натурных умовах; падрыхтоўка інжынерных і навуковых кадраў[1].
Узнагароды
Званне «Заслужаны энергетык Беларускай ССР» (1980) і інш[1].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads