Аляксандр Міхайлавіч Недзьведзь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Міхайлавіч Не́дзьведзь (нар. 18 сакавіка 1970, г. Мінск) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі і тэхнічнай кібернетыкі, доктар тэхнічных навук (2013), прафесар. Сын Міхаіла Недзьведзя, беларускага ўрача-патолагаанатама.
Remove ads
Біяграфія
У 1992 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Біяфізіка». Падчас навучання з 1990 года працаваў у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. У 1999 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі. З 2006 па 2008 год вучыўся на дактарантуры Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
З 2004 года працаваў у Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі. З 2009 года пачаў сваю выкладніцкую дзейнасць у БДУ на кафедры бія- і нанамеханікі механіка-матэматычнага факультэта.
Узначальваў кафедру кампютарных тэхналогій і сістэм факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. З 17 лютага 2020 года па 3 лістапада 2022 года — дэкан факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads