Механіка-матэматычны факультэт БДУ
факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скарочана «МехМат БДУ») — адзін з найстарэйшых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Рыхтуе спецыялістаў у галіне матэматыкі, механікі, сістэмнага аналізу і інфармацыйных тэхналогій.
Remove ads
Гісторыя стварэння і станаўлення
- На падставе загада Міністра вышэйшай адукацыі СССР № 1035 ад 3 кастрычніка 1958 з 16 кастрычніка фізіка-матэматычны факультэт БДУ быў падзелены на два факультэты: фізічны і матэматычны. Першым дэканам матэматычнага факультэта прызначаны прафесар Д. А. Супруненка. Першапачаткова на матэматычным факультэце было ўсяго пяць кафедр: алгебры (загадчык — прафесар Д. А. Супруненка), вылічальнай матэматыкі (акадэмік У. І. Крылоў), дыферэнцыяльных ураўненняў (акадэмік М. П. Яругін), геаметрыі (дацэнт Л. К. Тутаеў), матэматычнага аналізу (дацэнт М. В. Ламбін). У тым жа годзе быў адкрыты Вылічальны цэнтр БДУ.[1]
- 1 верасня 1961 створана кафедра вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі.[2]
- У 1962 адноўлена кафедра тэарэтычнай механікі.[3]
- У 1964 створана кафедра агульнай матэматыкі.[4]
- У 1966 створана кафедра аптымальнага кіравання.[5]
- 1 верасня 1968 створана кафедра тэорыі функцый і функцыянальнага аналізу.[6]
- 1 красавіка 1970 створаны факультэт прыкладной матэматыкі на базе трох кафедр матэматычнага факультэта: кафедры вылічальнай матэматыкі, кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў і кафедры прыкладной матэматыкі.[7]
- 7 верасня 1973 створана кафедра лікавых метадаў і праграмавання.[8]
- У 1975 на матэматычным факультэце адкрыта спецыяльнасць «механіка». У сувязі з гэтым факультэт перайменаваны ў механіка-матэматычны. Кафедра тэорыі функцый і функцыянальнага аналізу падзелена на дзве кафедры: кафедру тэорыі функцый і кафедру функцыянальнага аналізу.[9]
- У 1978 навучальную і навуковую працу на факультэце ажыццяўляюць 8 кафедр: вышэйшай алгебры (заг. дац. М. С. Гарашчук), геаметрыі (заг. праф. В. І. Вядзернікаў), дыферэнцыяльных ураўненняў (заг. праф. М. А. Лукашэвіч), матэматычнай логікі і тапалогіі (заг. праф. А. С. Фядзенка)б тэорыі функцый (зав. праф. Э. І. Звяровіч), функцыянальнага аналізу (заг. дац. Я. В. Радына), лікавых метадаў і праграмавання (заг. дац. П. І. Манастырны), тэарэтычнай механікі (заг. праф. І. А. Прусаў).[10]
- У 1983 створана кафедра ўраўненняў матэматычнай фізікі.[11] З факультэта прыкладной матэматыкі на механіка-матэматычны факулььтэт пераведзена кафедра матэматычнай кібернетыкі.[12]
- У 1985 шляхам аб’яднання кафедры геаметрыі і кафедры тапалогіі і матэматычнай логікі створана кафедра геаметрыі, тапалогіі і методыкі выкладання матэматыкі.[13]
- У 1987 кафедра тэарэтычнай механікі пераўтворана ў кафедру тэарэтычнай механікі і робататэхнікі.[14]
- У 1988 створана кафедра матэматычных метадаў тэорыі кіравання.[15]
- У 1994 кафедра агульнай матэматыкі пераўтворана ў кафедру агульнай матэматыкі і інфарматыкі.[16]
- У 2001 кафедра тэарэтычнай механікі і робататэхнікі пераўтворана ў кафедру тэарэтычнай і прыкладной механікі.[14]
- У 2010 кафедра лікавых метадаў і праграмавання пераўтворана ў кафедру вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання.[17]
- У 2017 шляхам аб’яднання кафедры функцыянальнага аналізу і кафедры нелінейнага аналізу і аналітычнай эканомікі была ўтворана кафедра функцыянальнага аналізу і аналітычнай эканомікі.[18]
Remove ads
Кафедры ў 2025 годзе
- Бія- і нанамеханікі
- Вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання
- Вышэйшай алгебры і аховы інфармацыі
- Геаметрыі, тапалогіі і методыкі выкладання матэматыкі
- Дыферэнцыяльных ураўненняў і сістэмнага аналізу
- Інтэлектуальных метадаў мадэлявання
- Агульнай матэматыкі і інфарматыкі
- Тэарэтычнай і прыкладной механікі
- Тэорыі функцый
Спецыяльнасці вышэйшай адукацыі (1 ступень)
- Матэматыка і камп’ютарныя навукі
- Камп’ютарная матэматыка і сістэмны аналіз
- Матэматыка
- Механіка і матэматычнае мадэляванне
Дэканы факультэта
- Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка (1958—1962)
- Фёдар Дзмітрыевіч Гахаў (1962—1963)
- Аляксей Адамавіч Гусак (1963—1974)
- Міхаіл Сцяпанавіч Гарашчук (1974—1976)[19]
- Анатоль Сямёнавіч Фядзенка (1976—1980)
- Міхаіл Сцяпанавіч Гарашчук (1980—1983)[19]
- Мікалай Іосіфавіч Юрчук (1983—1985)
- Леанід Платонавіч Прымачук (1985—1996)[20]
- Мікалай Іосіфавіч Юрчук (1996—2007)
- Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў (2007—2009)
- Дзмітрый Георгіевіч Мядзведзеў (2009—2020)[21]
- Сяргей Міхайлавіч Басякоў (з 2020)[22]
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads