Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў
вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і тэорыі інфармацыі, From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў (14 верасня 1924, в. Зааўраг, цяпер Кіраўская вобласць, Расія — 14 кастрычніка 2003) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і тэорыі інфармацыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1977), доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1973). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ваенную інжынерную радыётэхнічную акадэмію (1953). З 1963 года займаўся навукова-педагагічнай дзейнасцю ў Мінскім вышэйшым інжынерным зенітным ракетным вучылішчы СПА, з 1980 года ў Белдзяржуніверсітэце, з 1982 года загадчык кафедры, дэкан Белдзяржуніверсітэта.
З 1990 года стваральнік і рэктар недзяржаўнага Інстытута сучасных ведаў.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы ў галіне тэхнічнай кібернетыкі: тэорыя надзейнасці і эксплуатацыі складаных радыёэлектронных сістэм, сістэмны аналіз, ацэнка і забеспячэнне якасці складаных сістэм. Атрымаў вынікі ў галіне вызначэння заканамернасцяў эвалюцыі складаных тэхнічных сістэм і распрацоўкі метадаў ацэнкі характарыстык якасці складаных тэхнічных сістэм на ранніх этапах.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т. л. 5 манаграфій, 12 вынаходстваў.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945, 1965), Айчыннай вайны II ступені (1985), «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені (1977), медалямі[1][2][3].
Асноўныя працы
- Основы надежности и эксплуатации электронной аппаратуры. — Мн., 1965.
- Надежность радиоэлектронных устройств. — М., 1972.
- Основы теории комплектования. — Мн., 1987.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads