Аляксандр Пацей
(1698—1770) ваявода троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Пацей (? — сакавік 1770) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі падчашы літоўскі (1724—1739), кашталян віцебскі (1739—1740) і троцкі (1740—1742), ваявода троцкі (з 1742). Быў таксама старостам рагачоўскім, алькеніцкім і ковенскім, маршалкам Трыбуналу ВКЛ у 1745. Кавалер Ордэна Белага Арла (1746).
Remove ads
Сям'я
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў герба «Вага», сын Казіміра Аляксандра, віцебскага ваяводы, і Ганны Тэрэзы з Летаваў. Яго жонка была Тэрэза з Войнаў-Ясянецкіх, удава Канстанціна Бенедыкта Бжастоўскага. Пакінуў з ёй дзяцей:
- Людвіка (? — 1771), вялікага літоўскага стражніка;
- Леанарда (? — 1774), вялікага літоўскага стражніка пасля брата;
- Караліну (1732 — 1776), жонку вялікага літоўскага падкаморага Станіслава Радзівіла;
- Ганну (1720 — 1788), жонку смаленскага ваяводы Юзафа Тышкевіча.
Remove ads
Зноскі
- Вялікае княства Літоўскае: (энцыклапедыя) / пад рэд. Г. П. Пашкоў — Мн.: БелЭн, 2005. — Т. 2. — С. 421.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads