Аляксандр Паўлавіч Васільеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Паўлавіч Васільеў (нар. 24 сакавіка 1975, Магілёў) — генерал-маёр міліцыі, начальнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (2021—2025).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Магілёўскі факультэт Акадэміі міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь (1994 год), Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь (1999), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2013).
Службу ў органах унутраных спраў пачынаў оперупаўнаважаным аддзялення крымінальнага вышуку службы крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Кастрычніцкага райвыканкама горада Магілёва ў 1994 годзе. З 1994 па 2009 год служыў у Кастрычніцкім РАУС горада Магілёва, прайшоўшы шлях ад оперупаўнаважанага да начальніка аддзела ўнутраных спраў. З красавіка 2009 па май 2014 года — начальнік УУС Бабруйскага гарвыканкама. З мая 2014 года працаваў першым намеснікам начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама.
З 2021 года да 2025 года ўзначальваў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
26 красавіка 2025 года прызначаны прадстаўніком Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў-удзельніц СНД пры выканаўчым камітэце Садружнасці.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн «За асабістую мужнасць»,
 - Ордэн «За службу Радзіме» III ступені,
 - Медаль «За бездакорную службу» III і II ступені,
 - Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку».
 
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
