Медаль «За бездакорную службу» (Беларусь)
дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Меда́ль «За бездако́рную слу́жбу» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
Remove ads
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
Медаль прысуджаецца за бездакорную службу на працягу:
- 20 гадоў (I ступень);
- 15 гадоў (II ступень);
- 10 гадоў (III ступень).
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, службовыя асобы мытных органаў.
Remove ads
Нашэнне
Медаль «За бездакорную службу» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеней пасля медаля Францыска Скарыны.
Спасылкі
- Медаль "За бездакорную службу" III ступені // Сайт "Узнагароды Беларусі"
- Медаль "За бездакорную службу" II ступені // Сайт "Узнагароды Беларусі"
- Медаль "За бездакорную службу" I ступені // Сайт "Узнагароды Беларусі"
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads