Аляксандр Пятровіч Жасткоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Пятровіч Жасткоў (руск.: Александр Петрович Жестков; 26 ліпеня 1922 — 27 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і вызвалення Віцебскай вобласці ад нацысцкіх захопнікаў. Камандзір кулямётнага ўзвода, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (званне прысвоена 24.03.1945, пасмяротна).

Хуткія факты Аляксандр Пятровіч Жасткоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Слаўцава Мелянкоўскага павета (Мелянкоўскі раён, Уладзімірская вобласць). У Чырвонай Арміі з 1940 года. З 1941 года на Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах.

Вызначыўся падчас Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі. 23 чэрвеня 1944 г. каля вёскі Карпавічы (Сенненскі раён) узвод пад яго камандаваннем знішчыў 6 агнявых пунктаў праціўніка, фарсіраваў раку Лучоса, захапіў і утрымліваў плацдарм, забяспечыўшы пераправу палка. 24 чэрвеня 1944 г. каля вёскі Асінаўка (Віцебскі раён) узвод знішчыў 5 кулямётных пунктаў і каля 130 гітлераўцаў. 25 чэрвеня ў баі каля вёскі Камары Віцебскага раёна на працягу дня адбіў 4 контратакі праціўніка, загінуў у гэтым баі.

Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Ваяводкі Віцебскага раёна.

Імем А. П. Жасткова ў 1985 годзе названа адна з вуліц Віцебска.

Remove ads

Літаратура

  • Витебск: Энциклопедический справочник. / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads