Калінінскі фронт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Калінінскі фронт. Створаны 17 кастрычніка 1941 г. з войск правага крыла Заходняга фронту  (руск.)22-й  (руск.), 29-й  (руск.), 30-й  (руск.), 31-й  (руск.) армій) для прыкрыцця Масквы з паўночнага захада.

Хуткія факты Калінінскі фронт, Гады існавання ...
Remove ads

Баявыя дзеянні

Войскі фронту вялі абарончыя баі пад Масквой (кастрычнік — снежань 1941 года), правялі Калінінскую (снежань 1941 — студзень 1942 гг.), Сычоўска-Вяземскую (студзень 1942 года). У час Таропецка-Холмскай аперацыі (студзень — люты 1942 года) 4-я ўдарная армія (генерал-палкоўнік А. І. Яроменка) узяла Таропец 21 студзеня 1942 года і вяла далейшае наступленне на Віцебскім напрамку ў глыбокім тыле групы армій «Цэнтр». Нямецкае камандаванне перакінула сюды з Заходняй Еўропы 4 пяхотныя дывізіі і ў пачатку лютага 1942 года спыніла наступленне савецкіх войск на Віцебск. У выніку баёў у раёне Сураж — Веліж утварыліся т.зв. Віцебскія вароты. У далейшым войскі фронту ўдзельнічалі ў Ржэўска-Вяземскай (сакавік — красавік 1943 года) і Смаленскай (жнівень — кастрычнік 1943 г.) аперацыях. Пасля Невельскай аперацыі (1943) войскі фронту выйшлі да ўсходняй граніцы БССР. У пачатку кастрычніка 1943 года 39-я і 43-я арміі выйшлі на тэрыторыю Беларусі і пачалі баі за яе вызваленне. 8 кастрычніка 1943 года ў ходзе наступлення на Віцебскім напрамку войскі 39-й арміі і рухомай механізаванай групы фронту вызвалілі Лёзна. Гэта быў першы вызвалены раённы цэнтр вобласці. 20 кастрычніка 1943 года фронт перайменаваны ў 1-ы Прыбалтыйскі фронт.

Remove ads

Камандуючыя

Начальніка штаба

Склад фронта

Remove ads

Аперацыі і бітвы, у якіх удзельнічаў фронт

  • Маскоўская бітва, 1941—1942
    • Калінінская абарончая аперацыя
    • Калінінская наступальная аперацыя
    • Ржэўска-Вяземская аперацыя, 1942
    • Тарапецка-Холмская аперацыя
  • Першая Ржэўска-Сычоўская аперацыя
  • Другая Ржэўска-Сычоўская аперацыя
  • Вялікалукская аперацыя
  • Ржэўска-Вяземская аперацыя, 1943
  • Смаленская аперацыя, 1943
    • Духаўшчынска-Дземідаўская аперацыя
  • Невельская аперацыя

Літаратура

  • Калінінскі фронт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6: У 2 кн. Кн. 1: Пузыны — Усая / БелЭн; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. – С. 28. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads