Аляксандр Рыгоравіч Апанасенка
балетмайстар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Рыгоравіч Апана́сенка[1] (23 лістапада 1911[1] — 2003) — балетмайстар, Заслужаны артыст УССР (1951), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1961).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Кіеве. У 1959—1971 гадах — заснавальнік, мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар Дзяржаўнага ансамбля танца БССР. Таксама працаваў у вакальна-харэаграфічным ансамблі «Таўрыя» Крымскай дзяржаўнай філармоніі мастацкім кіраўніком і галоўным балетмайстрам.
Творчасць
На аснове нацыянальных харэаграфічных традыцый стварыў сцэнічныя варыянты беларускіх танцаў «Лянок», «Мяцельца», «Лявоніха» і інш. Сярод значных пастановак: «Беларусь партызанская», «Беларуская сюіта», «Беларуская рапсодыя», «Малдаўская сюіта», «Маладзёжная сюіта».
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads