Аляксандр Рыгоравіч Гарашкін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Рыгоравіч Гарашкін (нар. 19 красавіка 1968, Магілёў) — беларускі вайсковец і дэпутат.

Хуткія факты Аляксандр Рыгоравіч Гарашкін, Нараджэнне ...

Біяграфія

Нарадзіўся 19 красавіка 1968 года ў горадзе Магілёве[1].

Скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча, Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Служыў на розных камандных пасадах ва Узброеных Сілах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, у Магілёўскім абласным ваенным камісарыяце ў якасці намесніка, першага намесніка ваеннага камісара, ваеннага камісара Магілёўскай вобласці (палкоўнік)[1]. Узначальвае Магілёўскую абласную арганізацыю РГА «Белая Русь»[1].

Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу[1].

Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў[1].

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Магілёўскай вобласці (вылучаны ад Горацкага, Дрыбінскага, Мсціслаўскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III, II, I ступеняў[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads