Аляксандр Рыгоравіч Фурманаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Рыгоравіч Фурманаў (нар. 5 чэрвеня 1934, Сакы, Украіна) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. Доктар педагагічных навук (1992), прафесар (1989). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2002).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Крымскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. В. Фрунзэ (спецыяльнасць «Фізічнае выхаванне, анатомія і фізіялогія чалавека», 1958).
Запарожскім педагагічным інстытуце (1958—1971, загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (1998—2002, прафесар кафедры аздараўленчай фізічнай культуры), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 1971, прафесар кафедры спартыўных гульняў, у 1971—1976 — загадчык кафедры, 2008—2014 — намеснік дырэктар Інстытута турызму, 1986—1995 і 2014 — загадчык кафедры аздараўленчай фізічнай культуры).
Навуковыя інтарэсы: аздараўленчая фізічная культура; спартыўная трэніроўка; турысцкая дзейнасць; здаровы лад жыцця; фізічная рэкрэацыя.
Remove ads
Узнагароды
Званне «Заслужаны трэнер Беларускай ССР» (1988), нагрудны знак «Выдатнік фізічнай культуры і спорту» (1989), медаль «Ветэран працы» (1991), граматы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (1994, 2001, 2007), сярэбраныя медалі ВДНГ СССР і інш.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads