Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк

беларускі баскетбольны трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндр Станісла́вавіч Шымкавя́к (23 мая 1955, Бабруйск — 21 лютага 2018, Гродна) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Бацька — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, пасля якой працаваў старшым інспектарам суднаходства. Школьнікам стаў чэмпіёнам Бабруйска па скачках у вышыню. У школе захапляўся не толькі скачкамі і баскетболам, але і грэка-рымскай барацьбой.

Пасля заканчэння бабруйскай школы паступіў у Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. У інстытуце ажаніўся са студэнткай Любоўю. Быў накіраваны па размеркаванні ў Калінінград, але з-за смерці бацькі вярнуўся з жонкай у Бабруйск, дзе стаў выкладаць у аўтатранспартным тэхнікуме. Быў сакратаром камсамольскай арганізацыі навучальнай установы, вёў у тэхнікуме секцыю па жаночым баскетболе.

Неўзабаве перайшоў працаваць трэнерам па баскетболе ў дзіцяча-юнацкую спартыўную школу № 2 Бабруйска, дзе стварыў першы ў Беларусі прафесійны жаночы баскетбольны клуб «Гермес». Гэта каманда заваявала срэбраныя медалі беларускага чэмпіянату.

У 1998 годзе пераехаў у Гродна. Праз два гады пад яго кіраўніцтвам баскетбольны клуб «Алімпія» заваяваў золата рэспубліканскага чэмпіянату. У наступныя гады «Алімпія» агулам 8 разоў заваёўвала залатыя ўзнагароды на першынстве краіны[1]. У 2013 годзе «Алімпія» выйграла розыгрыш Балтыйскай лігі[2]. Стварыў у Гродне добрую сістэму падрыхтоўкі баскетбалістак, ад юнацкай школы да прафесійнай каманды, якая з’яўлялася кузняй для нацыянальнай зборнай[3].

З 1998 па 2017 гады ўзначальваў моладзевыя зборныя Беларусі. У 2013 годзе пад яго кіраўніцтвам жаночая моладзевая зборная заняла чацвёртае месца на Чэмпіянаце Еўропы[4].

У 2015 годзе перанёс аперацыю на сэрцы, але вярнуўся да трэнерскай дзейнасці.

Раніцай 21 лютага 2018 года правёў трэніроўку, а ўвечары яго не стала.

Remove ads

Асабістае жыццё

Першая жонка Любоў захварэла пасля Чарнобыля і памерла ад анкалогіі, пакінуўшы сына Вячаслава. Баскетбалістка Вікторыя Дацун, капітан каманды «Гермес», дапамагала трэнеру даглядаць за паралізаванай жонкай, глядзець за маленькім сынам. Доўгі час Шымкавяк і Дацун жылі ў грамадзянскім шлюбе. Калі яго ў 1998 годзе запрасілі працаваць трэнерам у Гродна, пара распісалася. Ад гэтага шлюбу нарадзілася дачка Аляксандра.

Remove ads

Дасягненні

Узнагароды

Сямейная пара Шымкавяк і Дацун — трэнеры-выкладчыкі па баскетболе вышэйшай катэгорыі Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву.

Зноскі

  1. Фанат своего дела. Человек, который делал невозможное. Умер Александр Шимковяк (руск.). hrodna.life (22 лютага 2018). Праверана 16 чэрвеня 2018.(недаступная спасылка)
  2. У Гародні памёр трэнер Аляксандр Шымкавяк(недаступная спасылка). Радыё Рацыя (22 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2022. Праверана 16 чэрвеня 2018.
  3. Путь на «Спортивный Олимп» Александра Шимковяка (руск.). Гродзенская праўда (12 студзеня 2017). Праверана 16 чэрвеня 2018.(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)
  4. Известный гродненский тренер Александр Шимковяк ушел из жизни (руск.). Гродзенская праўда (22 лютага 2018). Праверана 16 чэрвеня 2018.(недаступная спасылка)
  5. Шымкавяк Аляксандр Станіслававіч. Узнагароды Беларусі. Праверана 16 чэрвеня 2018.(недаступная спасылка)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads