Аляксандр Стральцоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндр Стральцо́ў (нар. 27 снежня 1970, Мінск, БССР, СССР) — беларускі грамадскі і палітычны актывіст. Намеснік старшыні Партыі БНФ (2017—2019)[1].
Remove ads
Біяграфія
У 1993 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію. У 1996—1999 гадах вучыўся на аспірантуры Навукова-даследчага інстытута эканомікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь па секцыі «Рэгіянальная эканоміка».
Цяпер выкладчык Цэнтра бізнес-адукацыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс).
Рыма-каталік. Жанаты, мае 4 дзяцей.
Грамадская дзейнасць
У 1990—1999 гадах быў членам БНФ «Адраджэнне» — Партыі БНФ. Быў намеснікам старшыні Маладзёжнай Фракцыі БНФ у 1994—1996 гадах. Член Сойма Партыі БНФ. Паміж 1999—2003 гадамі праз нязгоду з падзелам арганізацыі выйшаў з партыі. У 2003—2007 гадах — намеснік старшыні Міжнароднай камісіі, у 2009—2011 — старшыня Камісіі партыйнага навучання Партыі БНФ.
У маі 2019 года пакінуў Партыю БНФ праз нязгоду з рашэннем старшыні партыі Рыгора Кастусёва ўзяць удзел у гей-парадзе ў Вільні (Літва). Станам на 2023 год не вядзе палітычнай дзейнасці.
Remove ads
Зноскі
- Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксандр Стральцоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2018. Праверана 27 верасня 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads