Аляксандр Сяргеевіч Агароднікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Сяргеевіч Агароднікаў (нар. 23 чэрвеня 1970, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан (з 2025).
Remove ads
Біяграфія
У 1993 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Мікраэлектроніка і паўправадніковыя прылады». У 2007 годзе — скончыў магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай».
З 1993 па 1996 год — інжынер-тэхнолаг, інжынер-тэхнолаг І катэгорыі завода паўправадніковых прылад імя Ф. Э. Дзяржынскага Навукова-вытворчага аб’яднання «Інтэграл» (Мінск).
З 1996 па 2010 год — праца на кіруючых пасадах у Навукова-вытворчым аб’яднанні «Інтэграл» (у 2010 годзе аб’яднанне пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «ІНТЭГРАЛ»): намеснік дырэктара вытворчасці сродкаў сувязі, дырэктар вытворчасці, намеснік дырэктара па маркетынгу і збыце, намеснік дырэктара па фінансах і збыце ДП «Завод Электроніка»; дырэктар УП «Інтэграл-гандаль-сэрвіс», намеснік генеральнага дырэктара НВА «Інтэграл» — намеснік дырэктара па эканоміцы і фінансах УП «Завод паўправадніковых прыбораў», намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах ААТ «ІНТЭГРАЛ».
З 2010 па 2012 год — намеснік генеральнага дырэктара па развіцці і фінансах, першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу „ГАРЫЗОНТ“».
З 2013 па май 2022 года — намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
З мая 2022 года па студзень 2025 года — першы намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
14 студзеня 2025 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ва Узбекістане[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads