Аляксандр Сяргеевіч Галавін

расійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Сяргеевіч Галавін
Remove ads

Алякса́ндр Сярге́евіч Галаві́н (руск.: Александр Сергеевич Головин; нар. 30 мая 1996, Калтан, Кемераўская вобласць, Расія) — расійскі футбаліст, паўабаронца французскага клуба «Манака» і зборнай Расіі. Заслужаны майстар спорту Расіі (2018)[3].

Хуткія факты Аляксандр Галавін, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Нарадзіўся 30 мая 1996 года ў горадзе Калтан Кемераўскай вобласці. Выхаванец юнацкіх каманд новакузнецкага «Металурга», а з 2012 года ЦСКА.

У дарослым футболе дэбютаваў у 2015 годзе выступамі за асноўную каманду клуба ЦСКА (Масква).

Пасля ўдалага для сябе чэмпіянату свету 2018 года перайшоў у французска клуб «Манака» за 30 млн еўра[4].

Міжнародная кар’ера

У 2013 годзе дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Расіі, з тых часоў прыняў удзел у 30 гульнях на юнацкім узроўні за каманды розных узроставых катэгорый, адзначыўшыся 5 забітымі галамі.

З 2015 года прыцягваўся ў склад моладзевай зборнай Расіі. На моладзевым узроўні згуляў у 3 афіцыйных матчах.

7 чэрвеня 2015 года 19-гадовы на той момант ігрок дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Расіі, выйшаўшы на замену ў таварыскай гульні супраць нацыянальнай зборнай Беларусі, у якой адразу адзначыўся забітым голам.

У маі 2016 года клубны трэнер Галавіна Леанід Слуцкі, якога незадоўга да таго прызначылі галоўным трэнерам расійскай зборнай, уключыў паўабаронцу ў яе заяўкі для ўдзелу ў фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы 2016 года ў Францыі. На Еўра-2016 прыняў удзел ва ўсіх трох матчах сваёй каманды, якая не змагла пераадолець групавы этап.

У пачатку чэрвеня 2018 года быў уключаны ў заяўку зборнай Расіі на хатні для яе чэмпіянат свету.

Remove ads

Дасягненні

ЦСКА (Масква)

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads