Аляксандр Сяргеевіч Сераброўскі

вучоны, генетык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Сяргеевіч Серабро́ўскі[6] (руск.: Александр Сергеевич Серебровский; 18 лютага 1892 — 26 чэрвеня 1948) — вучоны, біёлаг, адзін з заснавальнікаў генетыкі ў СССР. Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1933), акадэмік УАСГНІЛ (1935).

Хуткія факты Аляксандр Сяргеевіч Сераброўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Курску. Скончыў рэальнае вучылішча, у 1914 годзе — фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1918—1919 гадах працаваў загадчыкам Біялагічнага сада Народнага камісарыята асветы РСФСР, у 1919—1921 гадах — загадчыкам Генетычнай станцыі Акадэміі навук СССР у вёсцы Слабодка Тульскай губерні, у 1921—1927 гадах — загадчыкам Анікаўскай генетычнай станцыі ў Звянігарадзе[7] і адначасова працаваў у Інстытуце эксперыментальнай біялогіі Акадэміі навук СССР. Адначасова ў 1923—1930 гадах прафесар кафедры генетыкі Маскоўскага заатэхнічнага інстытута. У 1929—1931 гадах А. С. Сераброўскі на пасадзе загадчыка лабараторыі генетыкі Біялагічнага інстытута імя А. К. Ціміразева. У 1930—1948 гадах — загадчык кафедры генетыкі біялагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і адначасова (у 1931—1937 гадах) загадчык секатара селекцыі і генетыкі Усесаюзнага інстытута жывёлагадоўлі.

Remove ads

Навуковая і грамадская дзейнасць

А. С. Сераброўскаму належаць навуковыя працы па генетыцы, селекцыі, гібрыдызацыі сельскагаспадарчых жывёл і раслін. Прапанаваў і эксперыментальна пацвердзіў схему будовы гена. Стварыў новы кірунак — генагеаграфію. Унёс уклад у распрацоўку асноў селекцыі і гібрыдызацыі, метадаў генетычнага аналізу. Першым прапанаваў метад барацьбы са шкоднымі насякомымі, заснаваны на размнажэнні самцоў з генетычнымі парушэннямі. З’яўляецца адным з заснавальнікаў генетыкі папуляцый. Аўтар каля 150 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій[7].

Прымаў удзел у рабоце Рускага еўгенічнага таварыства.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

1. Большая российская энциклопедия. Электронная версияБольшая российская энциклопедия, 2016.

2. Серебровский Александр Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

3. Т.Д. Лысенко как проект наркомзема Я.А. Яковлева, T.D. Lysenko as a Project of People’s Commissar for Agriculture Ya.A. Yakovlev // Историко-биологические исследования — 2015. — Т. 7, вып. 2. — С. 81–96. — ISSN 2076-8176; 2500-1221

4. Ермолаев А. И. Генетик Василий Николаевич Слепков: документальные штрихи к портрету, Genetic Vasily Nikolaevich Slepkov: documentary touches to the portrait // Историко-биологические исследования — 2019. — Т. 11, вып. 3. — С. 30–67. — ISSN 2076-8176; 2500-1221

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads