Аляксандр Сяргеевіч Субота
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Сяргеевіч Субота (нар. 28 жніўня 1984, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі лёгкаатлет, майстар спорту міжнароднага класа. Бронзавы прызёр Паралімпійскіх гульняў па лёгкай атлетыцы, чэмпіён свету і Еўропы.
Remove ads
Біяграфія
У 2004 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны каледж прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «Мадэльер-канструктар абутку і гарбарна-галантарэйных вырабаў».
У 2010 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры ў Мінску па спецыяльнасці «Трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы».
Пачаў займацца спортам у Мінску ў 1996 годзе (12 гадоў). Займаўся веславаннем на байдарках і каноэ ў Юрыя Міхайлавіча Асмалоўскага. У 2000 годзе перайшоў да трэнера Тамары Мікалаеўны Шыманскай і пачаў займацца лыжнымі гонкамі, як спартсмен з абмежаваннямі па здароўі. У 2002 годзе заняўся лёгкай атлетыкай (кіданне дзіды, скачкі, спрынт) і ўвайшоў у склад Нацыянальнай зборнай па інваспорце Рэспублікі Беларусь. З 2003 па 2008 года трэніраваўся ў Віктара Міхайлавіча Бельскага, а з 2008 года трэніруецца ў Анатоля Аляксеевіча Майструка. У наш час асноўны від праграмы ў лёгкай атлетыцы — трайны скачок і скачкі ў даўжыню.
Стыпендыят Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Рэспублікі Беларусь (2006—2008 гг.).
У 2012 годзе атрымаў званне «Майстар спорту міжнароднага класа».
Remove ads
Спартыўныя дасягненні
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads