Аляксандр Леанідавіч Тамковіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Леанідавіч Тамковіч (9 лістапада 1963[1], Ашмяны, Гродзенская вобласць[1] — 4 сакавіка 2022, Мінск) — беларускі літаратар, журналіст. З 1998 года член Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага вайскова-палітычнага вучылішча, працаваў карэспандэнтам «Во славу Родины», намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Свободные новости». У 2001 годзе стварыў і ўзначаліў газету «День».
З 2000 года — сябра кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў. З 2009 года — сябра беларускага ПЭН-цэнтра. З 2012 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Remove ads
Творчасць
Аўтар і укладальнік шэрагу кніг:
- Судьбы (2006)
- Женщины (2007)
- Асобы (2008)
- Будзіцелі (2009)
- Інтэрв’ю, якіх не было (2009)
- З чаго пачынаецца свабода (2010)
- Лёсы (2010)
- Без палітыкі (2011)
- Супраць плыні (2011)
- Преодоление (2012)
- Арытмія, альбо Код супраціву (2012)
- Жыццё пасля кратаў (2013)
- Найноўшая гісторыя ў асобах (2014)
- Няскораны Міхаіл Марыніч (2015)
- Філасофія дабрыні. Ад катастрофы — да Сада Надзеі (2016)
- Мазаіка жыцця (2017)
Тры кнігі выйшлі па-англійску[2].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны рознымі прэміямі. У тым ліку дыпломам імя Ю. Захаранкі «З паднятым забралам» і прэміяй ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча[3].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads