Аляксандр Уладзіміравіч Варабей

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Уладзіміравіч Варабей (нар. 6 ліпеня 1955, ст. Красны Бераг, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне хірургічнай гастраэнтэралогіі, калапракталогіі і эндаскапіі. Член-карэспандэнт (2014), доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2003). Ганаровы доктар Львоўскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта (2011). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2004).

Хуткія факты Аляксандр Уладзіміравіч Варабей, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1977). З 1983 года ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы, з 1985 года загадчык аддзялення. З 2002 года загадчык кафедры Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі[1].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2013).

Навуковая дзейнасць

Стварыў эксперыментальныя мадэлі шэрагу хірургічных захворванняў органаў брушной поласці і іх патагенезу, што дазволіла навукова абгрунтаваць і ўкараніць у практыку новыя алгарытмы дыягностыкі і хірургічнага лячэння шматлікіх захворванняў страўнікава-кішачнага тракта, сярэднесцення і забрушыннай вобласці, некаторыя з іх — з сусветным прыярытэтам. Распрацаваў навуковую канцэпцыю сістэмы хірургічнай і медыка-сацыяльнай рэабілітацыі стаміраваных пацыентаў, якая ўпершыню ў СНД была паспяхова рэалізавана ў 1996 г. у маштабах Рэспублікі Беларусь. Праводзіць даследаванні па распрацоўцы і ўкараненні новых лазерных хірургічных тэхналогій абдамінальную хірургію, флебоалогію і эндаскапію.

Аўтар больш за 450 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій і практычных кіраўніцтваў, 22 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 34 патэнтаў.

Бібліяграфія

  • Стриктуры гепатикоеюноанастомозов. Минск, 2012 (в соавт).
  • Болезнь Гиршпрунга у детей и взрослых. Минск, 2016 (в соавт.).
  • Эзофагоколопластика. Минск, 2017 (в соавт.).

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads