Львоўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт імя Данілы Галіцкага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Львоўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт імя Данілы Галіцкага (укр.: Львівський національний медичний університет імені Данила Галицького) — вышэйшая навучальная ўстанова Міністэрства аховы здароўя Украіны, размешчаная ў Львове.
Адна з буйнейшых і старэйшых медыцынскіх навучальных устаноў Украіны. Рыхтуе спецыялістаў па напрамках медыцына, медыка-прафілактычная справа, стаматалогія і фармацыя. У рэйтынгу міжнароднай навуковай базы Scopus універсітэт займае першае месца сярод медыцынскіх вышэйшых навучальных устаноў Украіны.
Remove ads
Гісторыя
Універсітэт з’яўляецца правапераемнікам Львоўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (1996 г.), Львоўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1939 г.), медыцынскага факультэта Львоўскага ўніверсітэта (16 лістапада 1784 г.).
Структура
Факультэты і каледжы
- Медыцынскі факультэт № 1
- Медыцынскі факультэт № 2
- Стаматалагічны факультэт
- Фармацэўтычны факультэт
- Факультэт паслядыпломнай адукацыі
- Медыцынскі каледж
Інстытуты, цэнтры і лабараторыі
- Навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і гігіены
- Цэнтральная навукова-даследчая лабараторыя і лабараторыя прамысловай таксікалогіі
- Стаматалагічны медыцынскі цэнтр
- Навучальны імітацыйны цэнтр
Іншыя структурныя падраздзяленні
- Навучальны аддзел
- Навуковы аддзел
- Аддзел кадраў
- Бухгалтарская служба
- Эканамічны аддзел
- Юрыдычны аддзел
- Канцылярыя
- Аддзел камунікацыі і прамоцыі
- Аддзел навукова-медыцынскай інфармацыі
- Аддзел інфармацыйных тэхналогій
- Аддзел гуманітарнай адукацыі і выхавання
- Аддзел маркетынгу, каштарысу і забеспячэння
- Аддзел метралогіі
- Аддзел тэхнічнага абслугоўвання лабараторнага і медыцынскага абсталявання
- Аддзел па рабоце з замежнымі студэнтамі
- Бібліятэка
- Архіў
- Друкарня
- Адміністрацыйна-гаспадарчы аддзел
- Служба аховы працы і супрацьпажарнага нагляду
- Ваенна-ўліковы аддзел
- Штаб грамадзянскай абароны
- Комплекс студэнцкага харчавання
- Студэнцкі спартыўна-аздараўленчы лагер «Медык» (Шацк, Валынская вобласць)
- Вучэбна-вытворчая аптэка
- Батанічны сад
- Віварый
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads