Аляксандр Уладзіміравіч Яфімаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Уладзіміравіч Яфімаў (нар. 18 кастрычніка 1983(1983-10-18), Барысаў, Мінская вобласць) — дзеяч у галіне прамысловасці Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар холдынгу «Амкадор».

Хуткія факты Аляксандр Уладзіміравіч Яфімаў, міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

У 2003 годзе скончыў Жодзінскі дзяржаўны палітэхнікум па спецыяльнасці «Тэхналогія абсталявання і аўтаматызацыя машынабудавання».

У 2009 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання». У 2013 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Інавацыйны менеджмент».

З 2003 па 2007 год працаваў на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе аператарам станкоў з праграмным упраўленнем.

З 2007 па 2022 год працаваў на «Амкадоры» — аператар станкоў, майстар, начальнік участка, начальнік механазборачнай вытворчасці, намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці і якасці. З 2020 года па 3 кастрычніка 2020 года[1] — генеральны дырэктар ААТ «„Амкадор“ — кіруючая кампанія холдынгу».

З 4 кастрычніка 2022 года[1] па чэрвень 2024 года — намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З 27 чэрвеня 2024 года[2] па 30 чэрвеня 2025 года — Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З 1 ліпеня 2025 зноў генеральны дырэктар «Амкадор»[3].

Remove ads

Узнагароды

  • Ганаровая грамата Міністэрства прамысловасці (2017);
  • ганаровая грамата Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2022).

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads