Амкадор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Амкадор» — машынабудаўнічае прадпрыемства, заснаванае ў 1991 годзе ў Мінску. Вырабляе дарожна-будаўнічыя, камунальныя, снегаўборачныя, лясныя і сельскагаспадарчыя самаходы[1]. Штогод выпускае больш за 5 тыс. самаходаў[2]. Мае 3 заводы «Ударнік», «Дармаш» і «Дармашмэт» (вёска Калодзішчы, Мінскі раён) ды замежныя прадстаўніцтвы ў Індыі (Нью-Дэлі), Літве (Вільня), Прыднястроўі (Ціраспаль), Расіі (Арол, Валгаград, Екацярынбург, Казань, Краснадар, Масква, Ніжні Ноўгарад, Новасібірск, Санкт-Пецярбург, Уладзівасток, Чалябінск) ды Украіне (Кіеў). Валодае 10 даччынымі прадпрыемствамі:
- «Амкадор-Гандаль»,
- «Амкадор-Дзяржынск» (Мінская вобласць),
- «Амкадор-Лагойск» (Мінская вобласць),
- «Амкадор-Літ»,
- «Амкадор-Можа» (Крупкі, Мінская вобласць),
- «Амкадор-Пінск» (Брэсцкая вобласць),
- «Амкадор-Спецсервіс»,
- «Амкадор-Унікаб» (Маладзечна, Мінская вобласць),
- «Амкадор-Унімод»,
- «Амкадор-Шклоў» (Магілёўская вобласць).
Уладальнікам 60 % акцый таварыства з’яўляецца Бірэндра Махата, родзіч Упендры Махаты — генеральнага консула Непала ў Беларусі[3].
У студзені 2013 года ў выніку продажу дадатковай эмісіі акцый 53,64 % ад статутнага фонду выкупіла ТАА «Інтэрсервіс»[4].
Remove ads
Генеральныя дырэктары
Міжнародныя санкцыі
У 2022 годзе «Амкадор» трапіў пад санкцыі Канады[5] і Украіны[6][7].
5 снежня 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна кампаніі[8][9].

Зноскі
- Марына Носава. «Амкадор» у 2010 годзе павялічыў аб’ём вытворчасці амаль на 32%(недаступная спасылка). БелаПАН (1 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 20 верасня 2018.
- Холдынг «Амкадор» адправіць у кастрычніку ў Казахстан 30 снегаўборачных машын. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 4 кастрычніка 2013. Праверана 5 кастрычніка 2013.
- Вадзім Сяховіч. Урал Латыпаў заняўся маскоўскай нерухомасцю . Наша Ніва (22 верасня 2009). Праверана 13 траўня 2024.
- Новикова, Е. В чьих руках теперь «Амкодор» / Елена Новикова // Народная Воля. — 2013. — № 8 (3749). — 29 студзеня. — С. 1. (руск.)
- Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (англ.). Canada Gazette (30 сакавіка 2022). Праверана 12 красавіка 2023.
- ШАКУТІН Олександр Васильович (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2023. Праверана 12 красавіка 2023.
- Відкрите акціонерне товариство «Амкодор» — Керуюча компанія холдингу" (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2023. Праверана 12 красавіка 2023.
- Russia-related Designations; Belarus Designations; Issuance of Belarus General License (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (5 снежня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads