Аляксандр Усцінавіч Шэлег
беларускі фізік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Усцінавіч Шэ́лег (5 чэрвеня 1935, в. Бярозаўка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989), прафесар (1991).
Remove ads
Біяграфія
У 1952 г. скончыў Рудзенскую СШ[1].
Скончыў у 1957 годзе БДУ. З 1957 года ў Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Беларусі, з 1975 года загадчык лабараторыі.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па фізіцы крышталёў, хімічных сувязях у іх і фазавых пераходах, дынаміцы крышталічных рашотак. Выявіў несувымерныя фазы, ў шэрагу крышталёў паўправадніковых злучэнняў тыпу A²B5 і даследаваў іх уласцівасці. Вывучыў характар пераўтварэнняў працягла-перыядычных звышструктур у залежнасці ад тэмпературы.
Зноскі
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads