Хімічная сувязь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хімічная сувязь — узаемадзеянне двух ці некалькіх атамаў, якое характарызуецца перабудовай іх знешніх энергетычных узроўняў і абагульненнем валентных электронаў (пераносам зараду, калі сувязь утвараецца паміж рознымі атамамі).

Хімічная сувязь вядзе да памяншэння поўнай энергіі сістэмы. Утвараецца шмататамная сістэма — малекула, крышталь, іон, радыкал. Хімічнае ўзаемадзеянне адбываецца праз электрычнае прыцягненне і адштурхоўванне электронаў і атамных ядраў. Вынікам утварэння хімічнай сувязі з’яўляецца жорсткая карэляцыя знаходжання асобных атамаў у прасторы.

Асаблівасці ўтварэння хімічнай сувязі вынікаюць з законаў квантавай механікі. Валентныя электроны пры ўтварэнні сувязі злучаюцца ў пары, электронныя абалонкі атамаў набываюць канфігурацыю, падобную на канфігурацыю бліжэйшага высакароднага газу, якая адпавядае мінімуму энергіі і з’яўляецца найбольш устойлівай. Адпаведна колькасці электронных параў адрозніваюць адзіночную, падвойную, трайную сувязь.

Адрозніваюць розныя віды хімічнай сувязі: іонную, кавалентную, каардынацыйную, металічную. Асобна разглядаюць вадародную сувязь. Хімічная сувязь можа характарызавацца праз палярнасць, палярызуемасць, даўжыню, энергію разрыву.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads