Аляксандр Фёдаравіч Хацкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Фёдаравіч Хацкевіч (14 сакавіка 1923, в. Тартак, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 19 лістапада 1995) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1970), прафесар (1970). Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Рэспубліканскую школу прапагадыстаў пры ЦК КП(б)Б (1946), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт, 1950), Інстытут гісторыі АН БССР (аспірантура, 1960).
Працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР (1961—1965, старшы навуковы супрацоўнік), Мінскім радыётэхнічным інстытуце (1965—1969, кафедра гісторыі КПСС, дацэнт), Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1973—1977, кафедра «Асновы марксізму-ленінізму», загадчык кафедры), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1977—1995, кафедра «Гісторыя, сусветная і айчынная культура», у 1977—1992 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1917); польска-савецкая вайна (1919—1920); антыфашысцкі і партызанскі рух у гады Вялікай Айчыннай вайны; рэпрэсіі ў СССР (1930-1950-я).
Remove ads
Бібліяграфія
- Революционная деятельность Ф. Э. Дзержинского (1895 — июль 1918 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / А. Ф. Хацкевич. — Минск, 1960.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads