Барысаўскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бары́саўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці Беларусі. Утвораны 17 ліпеня 1924 года. Знаходзіцца на паўночным усходзе вобласці, цэнтр — горад Барысаў. На ўсходзе мяжуе з Крупскім раёнам, на поўдні — з Бярэзінскім і Чэрвеньскім раёнамі, на паўднёвым захадзе — са Смалявіцкім раёнам, на захадзе — з Лагойскім раёнам Мінскай вобласці, на поўначы — з Віцебскай вобласцю.
Remove ads
Геаграфія
Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. Вялікая частка раёна размешчана ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Верхнебярэзінскай нізіны, паміж імі з захаду на ўсход працягнулася паласа Мінскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 180—220 м, максімальная — 285,3 м. Найвышэйшая кропка Барысаўскага раёна не мае асабістай назвы, знаходзіцца на мяжы з Докшыцкім раёнам, у кіламетры на поўдзень ад Дамашкаўскага возера.
Галоўныя рэкі — Бярэзіна, Пліса, Бобр, Гайна, Сха, Цна, Мужанка, Нача, Рова, Бродня. На тэрыторыі раёна знаходзіцца возера Палік. Іншыя рэкі: Гурба, Жартайка, Мрай.
Вядомыя 173 радовішчы торфу, 2 радовішчы пяску і вытворных, 2 радовішчы легкаплаўкіх глін.
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,9 °C, ліпеня 18,2 °C. Сярэднегадовая колькасць ападкаў складае 647 мм. Вегетацыйны перыяд — 187 дзён.
Лясы (51 % тэрыторыі) хваёвыя, яловыя, бярозавыя, вялікія масівы ў паўночнай і заходняй частках раёна. Пад балотамі знаходзіцца 13 % тэрыторыі. У межах раёна размяшчаецца частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
Remove ads
Гісторыя
Тэрыторыя Барысаўшчыны была заселеная яшчэ ў эпоху мезаліту (IX—V тысячагоддзе да н.э.). Стаянкі гэтага перыяду былі на тэрыторыі цяперашніх вёсак Вялікае Стахава, Глівін, Чарневічы.
У месцах, адпаведных сучаснай Барысаўшчыне, археолагамі знойдзены прадметы, якія сведчаць аб жыццядзейнасці чалавека эпохі неаліту (IV—II тысячагоддзе да н.э.). Гэта тэрыторыя вёсак Аздяцічы, Слабодка, Чэрнеўка.
У VII—IX стагоддзях нашай эры на землях раёна жылі крывічы. З тых часоў захаваліся вёскі Вяляцічы і Ратуцічы.
З X стагоддзя тэрыторыя сучаснага Барысаўскага раёна ўваходзіла ў склад Полацкага княства.
Гісторыя горада Барысава ўзыходзіць да пачатку XII стагоддзя. У 1102 годзе полацкі князь Барыс Усяслававіч, вяртаючыся з паходу на яцвяг, заснаваў на левым беразе Бярэзіны горад і назваў яго сваім імем. У «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай» гаворыцца, што Барысаў быў заснаваны, каб «нак вечной граници умоцнити межи Литвою и князством Полоцким». У канцы XIII стагоддзя ён становіцца горадам — крэпасцю Полацкага княства.
Падчас руска-французскай вайны 1812 года, за 15 км на паўночны захад ад Барысава, на рацэ Бярэзіна ля вёскі Студзёнка, войскі Расійскай імперыі разбілі армію Напалеона (Бітва на Бярэзіне). Аб гэтым сведчаць устляваныя на месцы пераправы, на правым і левым берагах Бярэзіны, помнікі рускім і французскім воінам.
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — горад Барысаў. 20 жніўня 1924 года падзелены на 17 сельсаветаў: Аздзяціцкі, Бродаўскі, Бытчанскі, Велікастахаўскі, Вяляціцкі, Глівінскі, Жыцькаўскі, Забашавіцкі (Забашаўскі), Зачысценскі (Зачысцкі), Кішчына-Слабадскі, Лошніцкі, Мётчанскі, Навасёлкаўскі (Навасельскі), Неманіцкі, Перасадскі, Хахлолецкі (Хаўхоліцкі), Чарневіцкі. 21 жніўня 1925 года ўтвораны Веліканегнавіцкі сельсавет; Кішчына-Слабадскі і Хахлолецкі (Хаўхоліцкі) сельсаветы перададзены ў Зембінскі раён. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Менскай акругі. 22 верасня 1927 года да раёна далучаны Зембінскі, Карсакавіцкі, Касцюкоўскі (Касцюковіцкі), Кішчына-Слабадскі і Хахлолецкі (Хаўхоліцкі) сельсаветы скасаванага Зембінскага раёна. 10 студзеня 1929 года ўтвораны Лозінскі нацыянальны польскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 18 студзеня 1931 года ўтвораны Прыгарадны сельсавет. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Баранскі і Жортайскі сельсаветы скасаванага Халопеніцкага раёна. 12 лютага 1935 года Баранскі і Жортайскі сельсаветы перададзены ў склад адноўленага Халопеніцкага раёна. 23 жніўня 1937 года скасаваны Лозінскі нацыянальны польскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Барысаў атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання, статус Зембіна паніжаны да вёскі, утвораны Зембінскі 2-гі сельсавет (на базе скасаванага местачковага), Зембінскі сельсавет перайменаваны ў Зембінскі 1-шы сельсавет. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бродаўскі, Зембінскі 1-шы, Зембінскі 2-гі, Касцюкоўскі і Хаўхоліцкі сельсаветы, утвораны Зембінскі сельсавет. 8 красавіка 1957 года Жыцькаўскі сельсавет перайменаваны ў Бродаўскі. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Іканскі і Мсціжскі сельсаветы скасаванага Бягомльскага раёна, Маісееўшчынскі сельсавет сакасаванага Халопеніцкага раёна, 25 снежня 1962 года — рабочы пасёлак Зялёны Бор, гарадскі пасёлак Жодзіна і Жодзінскі сельсавет скасаванага Смалявіцкага раёна. 7 сакавіка 1963 года Жодзіна атрымала статус горада. 17 жніўня 1963 года ўтвораны Траянаўскі і Хаўхоліцкі сельсаветы, скасаваны Бытчанскі і Веліканегнавіцкі сельсаветы. 6 студзеня 1965 года рабочы пасёлак Зялёны Бор, горад Жодзіна і Жодзінскі сельсавет перададзены адноўленаму Смалявіцкаму раёну. 16 студзеня 1969 года Велікастахаўскі сельсавет перайменаваны ў Весялоўскі. 31 ліпеня 2006 года горад Барысаў і Барысаўскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны Бродаўскі, Карсакавіцкі, Кішчынаслабодскі, Хаўхоліцкі і Чарневіцкі сельсаветы[4], 28 мая 2013 года — Аздзяціцкі, Забашавіцкі, Навасёлкаўскі і Траянаўскі сельсаветы[5], 30 сакавіка 2016 года — Зачысцкі сельсавет[6].
Remove ads
Насельніцтва
Агульная колькасць насельніцтва Барысаўскага раёна, па даных на 1 студзеня 2010 года, складае 187 600 чалавек, з іх:
- гарадскога — 147 100 чалавек;
- сельскага — 40 500 чалавек.
Колькасць населеных пунктаў — 300.
Найбуйнешымі населенымі пунктамі раёна, паводле звестак на 1.01.2008 г., з’яўляюцца:
- в. Лошніца — 6524 чал.;
- в. Вяляцічы — 1373 чал.;
- в. Вуглы — 1510 чал.;
- в. Старабарысаў — 1260 чал.;
- в. Вялікая Ухалода — 1244 чал.;
- в. Навасады — 1065 чал.;
- в. Зембін — 1049 чал.;
- в. Ганцавічы — 905 чал.
За 2009 год насельніцтва раёна скарацілася амаль на 5 тыс. чалавек.
Эканоміка
Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчванні льну. Пасевы зерневых і кармавых культур, бульбы. Распаўсюджана агародніцтва. Прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, паліўнай і харчовай прамысловасці.
Транспарт
Раён перасякаюць чыгунка і рэспубліканская аўтамагістраль Мінск — Масква М1, аўтадарогі на Бягомль, Беразіно, Плешчаніцы.
Сродкі масавай інфармацыі
Мясцовая прэса прадстаўлена праз выданні:
- Грамадска-палітычная газета «Адзінства». Наклад — 11,2 тыс. асобнікаў, заснавальнік — Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт.
- Грамадска-палітычны штотыднёвік «Борисовские новости» Архівавана 3 лістапада 2021..
Вядомыя асобы
- Вільгельм Гараўскі
- Іван Абрамавіч Ермачэнка (1894, в. Капачэўка — 1970) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст.
- Святлана Коўган
- Янка Лайкоў
- Валерый Яўгенавіч Мазынскі
- Мікалай Пятровіч Панцялей
- Браніслаў Ржэўскі (1905, в. Добрыцкае — 1980) — беларускі літаратуразнаўца.
- Мікола Рыжы
- Рыгор Мікітавіч Хацкевіч
- Фёдар Трафімавіч Касцюковіч (1902—1994) — беларускі спецыяліст у галіне эканомікі лясной гаспадаркі.
- Міхал Цюндзявіцкі (1836 або 1839, Вільянова — 1863) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
- Уладзімір Шахавец (1918, в. Кімія — 1991) — беларускі перакладчык і пісьменнік.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads