Аляксандр Фёдаравіч Чарняўскі
вучоны ў галіне інфарматыкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Фёдаравіч Чарняўскі (нар. 14 верасня 1938, г. Разань, РСФСР) — беларускі вучоны ў галіне інфарматыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1986), доктар тэхнічных навук (1973), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1979).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Разані. Скончыў Разанскі радыётэхнічны інстытут (1960). З 1964 года у Белдзяржуніверсітэце: старшы, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара праблемнай лабараторыі. З 1971 года загадчык лабараторыі, аддзела НДІ прыкладных фізічных праблем пры Белдзяржуніверсітэце, у 1979—2009 гг. дырэктар, з 2010 года загадчык аддзела гэтага інстытута. У 1973—1979 гг. і з 1986 года загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта, у 1997—2002 гг. член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
Навуковыя даследаванні па распрацоўцы фізіка-тэхнічных метадаў і вымяральна-вылічальных сродкаў аўтаматызаванай апрацоўкі інфармацыі. Распрацаваў метады паралельна-канвеернай апрацоўкі інфармацыі, прынцыпы структурнай пабудовы вымяральных пераўтваральнікаў і лічбавых устройстваў мадулярнай экспрэс-апрацоўкі даных, адпаведную мікраэлектронную элементную базу. Распрацаваў тэорыю пераўтварэння пазіцыйнага кода ў мінімальна-лішні мадулярны код і камп’ютарна-алгарытмічныя сродкі выканання модульных аперацый для многамашыннай і мультыпрацэсарнай тэхналогіі мадулярнай апрацоўкі інфармацыі, якая дазваляе ажыццяўляць хуткія і высокадакладныя вылічэнні пры лічбавай апрацоўцы сігналаў, лічбавых даных; метады, алгарытмы і праграмнае забеспячэнне гібкіх інфармацыйных тэхналогій, прызначаных для выкарыстання ў розных сістэмах; метад і тэхніку ўпраўлення параметрамі імпульсных дыёдных паскаральнікаў зараджаных часціц з дапамогай лазерна-плазменнага катода.
Аўтар звыш 300 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій і 77 вынаходстваў.
Член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэдакцыйных калегій часопісаў «Весці НАН Беларусі», «Вестник Белорусского государственного университета»[1]. Старшыня рэдакцыйнай калегіі часопіса «Электроника инфо», старшыня спецыялізаванага Савета па ьабароне доктарскіх дысертацый і член іншых спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый[1].
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Прэмія Савета Міністраў СССР 1984 года за стварэнне і ўкараненне ў вучэбны працэс аўтаматызаваных навучальных сістэм.
- Дзяржаўная прэмія БССР 1986 года за распрацоўку і ўкараненне ў практыку оптыка-фізічных даследаванняў статыстычных метадаў часавага аналізу хуткапераменных патокаў светлавога выпраменьвання.
- Дзяржаўная прэмія СССР 1991 года за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку сістэм пазіцыйна-мадулярнага тыпу.
Навуковыя працы
- Статистические методы измерений в экспериментальной ядерной физике. — М.: Атомиздат, 1980 (разам з А. Патапавым).
- Системы технического зрения. Л.: Машиностроение, 1988 (разам з А. Пісарэўскім).
- Статистический анализ случайных потоков в физическом эксперименте. Мн.: Университетское, 1988 (у суаўтарстве).
- Высокоскоростные методы и системы цифровой обработки информации. — Мн.: Изд-во БГУ, 1996 (у суаўтарстве).
- Обработка информации в радиофизических системах. — Мн.: БГУ, 2004.
Remove ads
Зноскі
- Чернявский Александр Федорович Архівавана 28 верасня 2020. (руск.) // Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads