Аляксандр Фёдаравіч Юрын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Фёдаравіч Юрын (15 жніўня 1936, с. Мала-Ірменка, Ардынскі раён, Новасібірская вобласць) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1970 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Сібдзіпрасельбудзе, з 1971 года — інжынер, галоўны архітэктар праектаў у Магілёўграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражываў у Магілёве.
Творчасць


Асноўныя працы: водагразелячэбніца (1975—1982, у аўтарскім калектыве), дзіцячая абласная бальніца на 300 коек (1980, з А. Ц. Кучарэнкам), 86-кватэрны жылы дом з Музеем дзекабрыстаў (1980—1982), радзільня на 145 коек (1982), будынак ЦДС і КІВЦ аўтакалоны 2446 (1982) у Магілёве.
Узнагароды
Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1982) за планіроўку і добраўпарадкаванне пас. Колас Быхаўскага раёна.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads