Магілёўская абласная дзіцячая бальніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магілёўская абласная дзіцячая бальніца — установа аховы здароўя ў Магілёве, размешчаная ў жылым раёне Спадарожнік, па вуліцы Бялыніцкага-Бірулі, 9.
Адкрыта ў 1977 годзе. Станам на 1988 год мела лячэбна-дыягнастычныя аддзяленні на 445 коек — 2 для нованароджаных, гастраэнтэралагічнае, кардыялагічнае, пульманалагічнае, отарыналарынгалагічнае, груднога дзіцяці, неўралагічнае, рэанімацыйна-анестэзіялагічнае, фізіятэрапеўтычнае, рэнтгеналагічнае, функцыянальнай дыягностыкі, а таксама кансультацыйны цэнтр. Штогод у бальніцы праходзіла лячэнне да 11 тысяч дзяцей. У 1988 працавалі 67 урачоў, 292 працаўнікі сярэдняга медперсанала.
Remove ads
Архітэктура
Будынак бальніцы пабудаваны ў 1976 годзе па праекце архітэктараў А. Кучарэнкі і А. Юрына. Комплекс складаецца з 3 прамавугольных у плане аб’ёмаў: двух (5- і 6-павярховы) лячэбных карпусоў, злучаных з 9-павярховым корпусам, у якім размешчаны прыёмнае аддзяленне і канферэнц-зала на 200 месцаў, харчаблок. Лячэбныя карпусы калідорнай планіроўкі злучаны пераходнай галерэяй. Пластыку іх галоўных фасадаў узбагачаюць вертыкальныя рэбры ў прасценках паміж вокнамі і лоджыі, якія выступаюць наперад. Кампазіцыю галоўнага фасада 3-павярховага корпуса стварае рытм вертыкальных рэбраў на вышыні 2—3-га паверхаў.
Remove ads
Літаратура
- Больница детская областная // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads