Аляксандр Цімафеевіч Сасноўскі
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Цімафеевіч Сасно́ўскі[3] (22 кастрычніка 1923 — 21 лістапада 1996) — вучоны ў галіне дэрматавенералогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1972).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Каралёў Стан (Мінскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). Скончыў сярэднюю школу ў 1941 годзе[4]. У час Вялікай Айчыннай вайны партызанскі сувязны, баец разведвальнай групы, камандзір гарматы[4]. Прымаў удзел у баях на Заходнім, 3-м Беларускім, 4-м Украінскім франтах[4]. Быў цяжка паранены[4]. У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1951—1955 гадах клінічны ардынатар кафедры скурных і венерычных хвароб інстытута. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «К вопросу о влиянии центральной нервной системы на течение экспериментального сифилиса кроликов»[4]. У 1955—1971 гадах працаваў у Навукова-даследчым скурна-венералагічным інстытуце Міністэрства аховы здароўя БССР, да 1963 года старшым навуковым супрацоўнікам, потым — загадчыкам аддзела. З 1968 года А. Ц. Сасноўскі зноў у Мінскім медыцынскім інстытуце. Да 1970 года асістэнт кафедры венерычных хвароб, у 1970—1971 — дацэнт, у 1971—1986 — загадчык кафедры, у 1986—1996 — прафесар[4].
Памёр А. Ц. Сасноўскі 21 лістапада 1996 года ў Мінску. Пахаваны на радзіме[4].
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
А. Ц. Сасноўскаму належаць больш за 230 навуковых прац па пытаннях тэрапіі герпесу, вострых прамянёвых дэрматытаў, псарыязу і інш.
Сярод апублікаванага:
- Лучевые дерматиты. — Мн., 1974;
- Венерические болезни : Учеб. пособие. — Мн., 1988 (у сааўтарстве);
- Экспертиза трудоспособности при кожных болезнях : учеб.-метод. пособие / М-во здравоохранения БССР, Мин. гос. мед. ин-т; [сост.: Н. З. Яговдик, А. Т. Сосновский, В. Г. Панкратов] — Мн., 1990;
- Дерматологический справочник. — Мн., 1992 (разам з М. З. Ягоўдзікам).
Ганаровы член Беларускага навуковага таварыства дэрматавенеролагаў, уваходзіў у склад рэвізійнай камісіі Усесаюзнага таварыства дэрматавенеролагаў, быў намеснікам старшыні Мінскага гарадскога грамадства дэрматавенеролагаў.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Ордэн Славы III ступені
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1985)
- Медаль «За адвагу»
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
- Значок «Выдатнік аховы здароўя»
Зноскі
- Сосновский Александр Тимофеевич (22.10.1923—21.11.1996) Архівавана 27 жніўня 2021. (руск.) // Сайт БДМУ
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads