Андрэй Якаўлевіч Пракапчук

вучоны ў галіне дэрматавенералогіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Якаўлевіч Пракапчу́к[3] (16 ліпеня 1896, вёска Чамяры, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 13 красавіка 1970) — беларускі дэрматавенеролаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1940; член-карэспандэнт з 1936), доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1931). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944).

Хуткія факты Андрэй Якаўлевіч Пракапчук, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1923 годзе. З 1927 года працаваў у клініцы скурных і венерычных хвароб Белдзяржуніверсітэта. З 1931 года загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова (1932—1938 і 1945—1963 гг.) дырэктар дэрмата-венералагічнага НДІ Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1940—1946 гг. член Прэзідыума АН БССР.

Навуковая дзейнасць

Заснавальнік беларускай школы дэрматавенеролагаў. Даследаваў пытанні марфалогіі запаленчых працэсаў у скуры пры розных дэрматозах, абмену рэчываў, ферментатыўных працэсаў. Абгрунтаваў новыя метады дыягностыкі і лячэння скурных і венерычных хвароб. Ужыў радыеактыўныя ізатопы і стэроідныя гармоны пры лячэнні скурных хвароб.

Аўтар звыш 230 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1942, 1961), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944), медалямі.

Бібліяграфія

  • Лечение красной волчанки акрихином. Минск, 1939.
  • Гнойные заболевания кожи. Минск, 1952.

Зноскі

  1. Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 596. — 800 с. 5 000 экз. ISBN 985-11-0026-9.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads