Аляксандр Яўгенавіч Ахрыменка
вучоны ў галіне радыёлакацыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Яўгенавіч Ахрыме́нка[2] (руск.: Александр Евгеньевич Охрименко; нар. 22 красавіка 1938) — вучоны ў галіне радыёлакацыі, доктар тэхнічных навук (1973), прафесар (1976), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1982).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Новарасійску. У 1959 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча проціпаветранай абароны (МВІРТВ). Праходзіў службу ў зенітных ракетных войсках Прыбалтыйскай ваеннай акругі[3]. У 1963 годзе паступіў у ад’юнктуру пры МВІРТВ і ў 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[3]. Працаваў у вучылішчы ў 1966—1990 гадах[2][3], займаў пасады старшага навуковага супрацоўніка, начальніка кафедры радыёлакацыі[3]. У 1972 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, з 1976 года — прафесар. У 1990 годзе А. Я. Ахрыменка абраны па конкурсе на пасаду загадчыка кафедры «Радыётэхнічныя сістэмы» БДУІР, якой кіраваў да 1999 года. У 1996 годзе быў заснавальнікам і займаў пасаду дырэктара Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «АЛЕВКУРП» (сучаснае ААТ «АЛЕВКУРП»)[4], саветніка па навуковай рабоце[5].
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
Аўтар навуковых прац па адаптыўнай прасторава-часавай апрацоўцы сігналаў, радыёлакацыйным распазнаванні, адаптыўнай факусіроўцы звышчастотнай энергіі. Прымаў удзел у распрацоўцы зенітна-ракетнага комплекса С-300[5]. У Мінскім вышэйшым інжынерным радыётэхнічным вучылішчы кіраваў навуковай школай № 3 «Тэорыя і практыка радыёлакацыйнага назірання»[3].
Падрыхтаваў 28 кандыдатаў і дваіх дактароў навук, аўтар больш за 350 навуковых прац, 4 падручнікаў, атрымаў больш за 70 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы[3].
Правадзейны член Акадэміі навук прыкладной радыёэлектронікі Беларусі, Расіі і Украіны, Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі пры ААН па аддзяленні радыёнавігацыі[3].
Сярод апублікаваных прац:
- Основы радиолокации и радиоэлектронная борьба : [Учеб. для высш. уч-щ ПВО / А. Е. Охрименко]. — М. : Воениздат, 1983-. — 22 см. Ч. 1. Основы радиолокации. — Москва : Воениздат, 1983. — 456 с. : ил.;
- Основы обработки и передачи информации — Мн.: Типография МВИЗРУ ПВО, 1990. — 180 с.;
- Основы извлечения, обработки и передачи информации: Теория радиосистем: в 6 ч. / Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники, Кафедра радиопередающих устройств и радиотехнических систем — Минск : БГУИР, 1994―1995. — ISBN 5-7830-0382-4;
- «Алевкурп» и радиолокация на рубеже веков : хроника в датах и лицах / А. Е. Охрименко ; Министерство образования Республики Беларусь, Белорусский государственный университе информатики и радиоэлектроники, Научно-производственное республиканское унитарное предприятие «Алевкурп». — Мн.: БГУИР, 2006. — 55 с., [20] л. фот. ; 30 см. — 200 экз. — ISBN 985-444-952-1;
- Пархоменко Н. Г., Семашко П. Г., Охрименко А. Е. Алгоритмы корреляционной обработки сигналов в радиолокаторе с цифровым телевизионным подсветом // Известия вузов России. Радиоэлектроника. 2011. Вып. 4. — С. 22—29.
Remove ads
Узнагароды і званні
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads