Краснадарскі край

From Wikipedia, the free encyclopedia

Краснадарскі крайmap
Remove ads

Краснадарскі край (руск.: Краснодарский край) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на паўднёвым захадзе Расійскай Федэрацыі. Уваходзіць у склад Паўднёвай федэральнай акругі. Утвораны 13 верасня 1937 года. Мяжуе з Растоўскай вобласцю, Стаўрапольскім краем, Карачаева-Чаркескай Рэспублікай, Рэспублікай Адыгея і Абхазіяй. Адміністрацыйны цэнтр — Краснадар, буйныя гарады: Сочы, Новарасійск, Армавір. У Краснадарскім краі знаходзіцца найбуйнейшы населены пункт сельскага тыпу ў Расіі — станіца Канеўская (44,3 тыс. чал.).

Хуткія факты Краснадарскі край, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Краснадарскі край размешчаны ў заходняй частцы Каўказа, з паўднёвым захадзе абмываецца Чорным морам, з паўночнага захада — Азоўскім морам. Берагавая лінія Чорнага мора параўнальна роўная (асабліва на поўдні), толькі на поўначы вылучаюцца Геленджыкская і Цэмеская бухты і паўвостраў Абраў. Больш парэзана берагавая лінія ў Керчанскім праліве, дзе ў Таманскі паўвостраў ўдаецца аднайменны заліў, і ля Азоўскага мора з ліманамі Ейскім, Бейсугскім і інш.

Тэрыторыя Краснадарскага края складаецца з горнай (1/3) і раўніннай частак. Горная частка адносіцца да заходняй часткі Вялікага Каўказа. Яе ўтвараюць параўнальна невялікі адрэзак высакагорнага Заходняга Каўказа з паўднёвымі і паўночнымі схіламі і перадгор’ямі і сярэдняй вышыні горы Чарнаморскага Каўказа (паўночна-заходні ўскраек Вялікага Каўказа). Высакагор’е цягнецца ад вярхоўя р. Мзымта да г. Фішт (2867 м). Тут Галоўны хрыбет (г. Псеашхо, 3256 м) мае альпійскі характар рэльефу; на поўнач размяшчаюцца больш нізкія 988 масівы Бакавога (Перадавога) хрыбта і перадавыя грады тыпу куэст (Скалісты хрыбет і інш.). Раўнінная частка Краснадарскага края адносіцца да Заходняга Перадкаўказзя і ўтворана Кубана-Прыазоўскай нізінай (вышыня да 120 м), Прыкубанскай нахільнай раўнінай, дэльтай Кубані і Таманскім паўвостравам з невысокімі (да 164 м) складчатымі градамі і гразевымі вулканамі. На ўсходзе — Стаўрапольскае ўзвышша.

Галоўная рака — Кубань, якая прымае злева шмат прытокаў (Уруп, Лаба, Белая і інш.), З рэк Чарнаморскага ўзбярэжжа найбольшая — Мзымта. Рэкі выкарыстоўваюцца для гідраэнергетыкі, арашэння палёў (у нізоўі Кубані). Для рэгулявання сцёку Кубані збудаваныя вадасховішча — Тшчыкскае, Шапсугскае і Краснадарскае. У высакагор’і Заходняга Каўказа азёры Кардывач і Абраў. На Таманскім паўвостраве і ўзбярэжжы Азоўскага мора — азёры-ліманы.

Remove ads

Зноскі

1. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газетаРоссия: 1993. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 14 кастрычніка 2016.

2. АКТМУ Праверана 9 лютага 2017.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads