Аляксандр II (кароль Шатландыі)
кароль Шатландыі (1214—1249) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр II (англ.: Alexander II; ст.-гэл. Alaxandair mac Uilliam; суч. гэл. Alasdair mac Uilleim; 24 жніўня 1198 — 6 ліпеня 1249) — кароль Шатландыі ў 1214—1249 гадах.
Remove ads
Біяграфія
Ён быў адзіным сынам Вільгельма I Льва і Эрменгарды дэ Бамон-о-Мэн. Ён нарадзіўся ў Хадынгтоне, Усходні Лотиан, у 1198, і ўспадкаваў карону пасля смерці свайго бацькі 4 снежня 1214 г., быў каранаваны ў Скуне 6 снежня таго ж года.
Праз год пасля яго ўсшэсця на пасад, кланы МакУільямаў і МакХетаў, непрымірымыя ворагі шатландскай кароны, паднялі паўстанне, але адданыя войскі хутка падавілі іх мяцеж.
У гэтым жа годзе Аляксандр далучыўся да англійскіх баронаў у іх вайне супраць Іаана I Англійскага, і павёў войска ў Англію, каб падтрымаць іх, але пасля смерці Іаана, калі быў заключаны мір паміж юным Генрыхам III Англійскім і французскім прынцам Людовікам VIII Французскім, шатландскі кароль спыніў ваенныя дзеянні.
Remove ads
Зноскі
- Alexander II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Lundy D. R. Alexander II 'the Peaceful', King of Scotland // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Bell A. Encyclopædia Britannica — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 8 жніўня 2021.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads