Шатландскае каралеўства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шатландскае каралеўства (шатл. гэл.: Rìoghachd na h-Alba, скотс: Kinrick o Scotland) — незалежная дзяржава Паўночнай Еўропы ў перыяд з 843 па 1707 гады. Яно ахоплівала паўночную частку вострава Брытанія і мела агульную мяжу з Каралеўствам Англія. Шатландыя была аб'яднана з Англіяй у 1707 годзе, утварыўшы т. з. Каралеўства Вялікабрытанія. З 1482 года, калі англічане захапілі прыбярэжны горад Бервік, межы каралеўства Шатландыі ў цэлым супадалі з сучаснай Шатландыяй. У 1700 годзе насельніцтва каралеўства налічвала каля 1.1 мільёна жыхароў.
Remove ads
Remove ads
Сталіцы
- Эдынбург
- Скун
- Данфермлін
- Стэрлінг
Гісторыя
Кіраванне
Палітычны лад каралеўства адрозніваўся значнай складанасцю. У каралеўстве прызнаваўся адзіны манарх — кароль Шатландыі, які абапіраўся на правадыроў кланаў і ваенна-адміністрацыйны апарат. Вялікая частка пасад перадавалася або па спадчыне, або па завяшчанні дзеючай службовай асобы (мэнск.: tànaiste).
У каралеўстве існаваў уласны парламент (упершыню згадваецца ў 1235 годзе), які ўяўляў тры саслоўя (духавенства, дваранства і бюргерства).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads