Аляксандр VIII
241-ы Папа Рымскі (1689—1691) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр VIII (лац. Alexander PP. VIII; свецкае імя: П’етра Віта Атабоні, італ. Pietro Vitto Ottoboni; 22 красавіка 1610 — 1 лютага 1691) — Папа Рымскі з 6 кастрычніка 1689 да 1 лютага 1691.
Remove ads
Біяграфія
П’етра Атабона нарадзіўся 22 красавіка 1610 года ў Венецыі, у сям’і канцлера Венецыянскай Рэспублікі. Атрымаў юрыдычную адукацыю ва ўніверсітэце ў Падуі. У 1652 стаў кардыналам і епіскапам Брэшыі (1654—1664). Пасля абрання на папскі пост Аляксандр VIII вярнуўся да практыкі непатызма, прызначыўшы кардыналамі дваіх Атабона, Марка і П’етра. Дваццацідвухгадовы кардынал П’етра Атабона быў вядомым апекуном тэатра. У перыяд пантыфікату Аляксандра VIII адносіны з Францыяй значна палепшыліся. Вярнуў Авіньён; аказаў дапамогу Польшчы і Венецыі ў іх барацьбе з Турцыяй.
Remove ads
Зноскі
- Alexander VIII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Alexander (Alexander VIII.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Union List of Artist Names — 2015. Праверана 11 кастрычніка 2018.
- Union List of Artist Names — 2015. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads