Аляксей Іванавіч Балтоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Іванавіч Балтоўскі (1 красавіка 1937, в. Мыслеўшчына, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 18 красавіка 1986) — беларускі савецкі спартсмен (лёгкая атлетыка; кіданне молата, штурханне ядра), майстар спорту СССР міжнароднага класа, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1962), чэмпіён (1962) і бронзавы прызёр чэмпіянатаў СССР (1960, 1965), шматразовы чэмпіён і рэкардсмен Беларусі, трэнер, педагог.
Remove ads
Біаграфія
Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1958 годзе. У 1975 годзе стаў кандыдатам педагагічных навук і выкладнікам праблемнай лабараторыі ІФК. У 1977—1978 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры лёгкай атлетыкі ў Інстытуце фізічнай культуры (Магілёў), а потым, з 1979 па 1983 год выкладаў у інстытуце фізкультуры ў Алжыры. У 1985 годзе было прысвоіна званне дацэнта[1].
Зноскі
- БАЛТОВСКИЙ АЛЕКСЕЙ ИВАНОВИЧ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2021. Праверана 4 ліпеня 2021.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads