Родненскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ро́дненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Родня.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Родненскі (Раднянскі) сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Малашкавіцкага сельсавета[1]. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Судзілаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Будлаўка, Ганнаўка, Мыслеўшчына, Патаронаўка, Прудок, Сабалёўка, Сідараўка, Слабада і Судзілы)[2]. 24 жніўня 1989 года скасаваны вёскі Будлаўка, Ганнаўка, Драгілеўка і Жаляёўка[3], у 2003 годзе — вёска Багданаўка. 21 снежня 2011 года Родненскаму сельсавету былі перададзены вёскі Асмолавічы, Лазовіца, Уздзевічы, Фядотаўка, Шумоўка, якія ўваходзілі ў склад скасаванага Лазовіцкага сельсавета, а аграгарадок Малышкавічы і вёскі Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Мацяёўка, Сураў, Якубаўка, якія ўваходзілі ў склад Родненскага сельсавета, былі перададзеныя Галіцкаму сельсавету[4]. 2 чэрвеня 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Галіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: аграгарадок Малышкавічы, вёскі Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Мацяёўка, Сураў і Якубаўка)[5].
Remove ads
Склад
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1661 чалавек[6], з іх 96,6 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,2 % — украінцы[7].
Станам на 2013 год у Родненскім сельсавеце пражывала 1711 чалавек.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 1239 чалавек[8].
Станам на 2021 год у сельсавеце пражывала 1267 чалавек.
Вядомыя асобы
- Рыгор Куляка (1903—1991) — савецкі генерал-маёр. Нарадзіўся ў м. Родня.
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads