Аляксей Іванавіч Якімаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Іванавіч Якімаў
Remove ads

Аляксей Іванавіч Якімаў (руск.: Алексе́й Ива́нович Еки́мов; нар. 28 лютага 1945(1945-02-28), Ленінград) — савецкі і амерыканскі вучоны, спецыяліст у галіне фізіка цвёрдага цела і оптыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2023; сумесна з Муні Бавендзі і Луісам Брусам).

Хуткія факты Аляксей Іванавіч Якімаў, Дата нараджэння ...

Першаадкрывальнік нанакрышталічных паўправадніковых квантавых кропак, які выканаў піянерскія даследаванні іх электронных і аптычных уласцівасцяў[1][2].

Remove ads

Біяграфія

У 1967 годзе скончыў фізічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (кафедра малекулярнай фізікі). У 1974 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па тэме «Аптычная арыентацыя спіноў носьбітаў у паўправадніках»[3]. У 1989 годзе абараніў дысертацыю на ступень доктара фізіка-матэматычных навук па тэме «Квантавыя размерные з’явы ў паўправадніковых мікракрышталях»[4].

Працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце імя А. Ф. Іофэ і ў Дзяржаўным аптычным інстытуце імя С. І. Вавілава. З 1999 года[5] працуе ў ЗША ў кампаніі Nanocrystals Technology Inc, штат Нью-Ёрк, у якасці Chief Scientist[6].

Быў запрошаным прафесарам у Політэхнічнай школе ў Парыжы, у Ліёнскім універсітэце імя Клода Бернара, ў Інстытуце Макса Планка і ва Універсітэце Осакі[6].

Аўтар больш за сто навуковых прац і некалькіх вынаходак[6].

У 2023 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі[7].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

У 1970-х гадах удзельнічаў у даследаваннях аптычнай арыентацыі спіноў электронаў і ядраў ў паўправадніках.

У канцы 1970-х і пачатку 1980-х гадоў, працуючы ў Дзяржаўным інстытуцке імя С. І. Вавілава, распрацаваў і рэалізаваў метад атрымання крышталяў нанаметровых памераў у шклопадобных матрыцах[8][9]. Ужываючы дадзены метад, з дапамогай выбару тэмпературы і часу тэрмаапрацоўкі шкла, актываваных паўправаднікамі, стала магчымым атрымліваць крышталі з памерамі, якія ляжаць у шырокіх межах: ад адзінак да дзясяткаў і больш нанаметраў[10]. Пазней аб гэтым этапе работ А. Якімава акадэмік Ж. І. Алфёраў пісаў: «Першыя паўправадніковыя кропкі-мікракрышталі злучэнняў AIIBVI, сфармаваныя ў шкляной матрыцы, былі прапанаваны і рэалізаваны А. І. Якімавым і А. А. Анушчанка»[8].

Далей А. Якімаў даследаваў аптычныя і электрычныя ўласцівасці шкла, якія змяшчаюць нанакрышталі паўправаднікоў CdS, CdSe, CuCl і CuBr. Ён вызначыў ўзаемасувязь паміж памерамі гэтых крышталяў і спектраскапічныя параметрамі іх паглынання. Сумесна з А. Эфрасам, тэарэтыкам з ФТІ імя А. Ф. Іофэ, даў тлумачэнне назіральным аптычным уласцівасцям шкла з нанакрышталямі. У прыватнасці, былі вызначаны прычыны залежнасці аптычных уласцівасцяў нанакрышталяў ад іх памераў і ўстаноўлена, што нанакрышталі праяўляюць квантавыя ўласцівасці і паводзяць сябе падобна «штучным атамам»[11][12].

Пазней паўправадніковыя нанакрышталі і ім падобныя аб’екты сталі называць «квантавымі кропкам»; пачатак іх даследаванню ў свеце было пакладзена працамі, выкананымі А. Якімавым[12].

Remove ads

Прэміі

  • Дзяржаўная прэмія СССР 1976 года — за цыкл прац «Выяўленне і даследаванне новых з’яў, звязаных з аптычнай арыентацыяй спіноў электронаў і ядраў у паўправадніках» (1970—1974);
  • Прэмія Вуда 2006 года (сумесна з Л. Брусам І А.Эфрасам). Прысуджана Аптычным таварыствам (OSA) за «адкрыццё нанакрышталічных квантавых кропак і піянерскія даследаванні іх электронных і аптычных уласцівасцяў»[13].
  • Нобелеўская прэмія па хіміі 2023 года

Артыкулы пра нанакрыўталях

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads