Аляксей Аляксандравіч Карніенка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Аляксандравіч Карніенка (нар. 17 лютага 1947, с. Новы Маныч, Сальскі раён, Растоўская вобласць, Расія) — беларускі фізік-тэарэтык, оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1997), прафесар (2004). Член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1995), Амерыканскага аптычнага таварыства (2002).

Хуткія факты Аляксей Аляксандравіч Карніенка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1971; аспірантура, спецыяльнасць «Тэарэтычная і матэматычная фізіка», 1978).

Працаваў у Казанскім дзяржаўным універсітэце (1971—1975, кафедра тэарэтычнай фізікі, асістэнт), Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (1978—2004, прафесар, у 1998—2004 — загадчык кафедры), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2004, факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі, кафедра «Інфармацыйныя сістэмы і аўтаматызацыя вытворчасці», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: камп’ютарнае і матэматычнае мадэляванне фізічных працэсаў і ўласцівасцей цвёрдых цел; распрацоўка новых мадэлей аптычных цэнтраў лазерных матэрыялаў з наступным іх тэсціраваннем; даследаванне ўзаемасувязі інтэнсіўнасці міжмультыплетных пераходаў і штаркаўскай структуры мультыплетаў; даследаванні па мадэляванні аптычных цэнтраў люмінафораў для крыніц квазібелага свету.

Remove ads

Сям’я

  • жонка Алена Браніславаўна Дуніна (нар. 1963) — кандыдат фізіка-матэматычных навук

Узнагароды

Ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2003, 2015), Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997, 2003).

Бібліяграфія

  • Дифференцированное влияние возбужденных конфигураций на мультиплеты редкоземельных ионов : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.05 / Корниенко Алексей Александрович. — Минск, 1997.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads