Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Remove ads

Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова г. Віцебска. У склад вучэбна-навукова-вытворчага комплексу ўніверсітэта ўваходзяць 7 факультэтаў, 27 кафедраў, 4 навучальныя карпусы, 2 інтэрнаты, эксперыментальна-доследнае прадпрыемства, аспірантура, бібліятэка, спартыўна-аздараўленчы комплекс і інш. Навучаюцца каля 8000 студэнтаў на дзённым і завочным аддзяленні.

Хуткія факты Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (ВДТУ), Заснаваны ...

Навукова-педагагічныя кадры — 295 чалавек, сярод іх — 11 дактароў навук, 15 прафесараў, 116 кандыдатаў навук, 116 дацэнтаў. Ва ўніверсітэце працуюць 3 акадэмікі і 5 членаў-карэспандэнтаў розных акадэмій, 2 заслужаныя дзеячы адукацыі Рэспублікі Беларусь, 1 заслужаны рацыяналізатар БССР.

Remove ads

Гісторыя

Да 1960-х гадоў у БССР шырока развівалася лёгкая прамысловасць. Пасля Вялікай Айчыннай вайны былі адноўленыя і пабудаваны новыя прадпрыемствы швейнай, трыкатажнай, абутковай і іншых галін прамысловасці. Савет Міністраў БССР ад 14 жніўня 1959 года зацвердзіў праектнае заданне на будаўніцтва ў г.Віцебску тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці. Перад гэтым у 1958 годзе было прынята рашэнне размясціць у Віцебску філіял Беларускага політэхнічнага інстытута.[2]

Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (ВТІЛП) быў адкрыты 25 чэрвеня 1965 Пастановай Савета Міністраў Беларускай СССР за № 305 ад 24 чэрвеня 1965 года[3]. Першым рэктарам інстытута быў прызначаны кандыдат хімічных навук, дацэнт Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі, які працаваў загадчыкам кафедры хіміі ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі.

Будаўніцтва інстытута ажыццяўлялася 38-м будаўнічым упраўленнем будтрэста № 9. Брыгада, якая будавала інстытут, атрымала ордэн Леніна. Здача ў эксплуатацыю навучальнага корпуса, першага інтэрната, вонкавых камунікацый і падсобных памяшканняў адбылася 1 верасня 1965 года.

Першы набор студэнтаў ажыццяўляўся па пяці спецыяльнасцях на шасці кафедрах інстытута. Паступова павялічваўся план прыёму студэнтаў, ствараліся новыя кафедры, кабінеты, лабараторыі, адкрываліся новыя спецыяльнасці, папаўнялася матэрыяльна-тэхнічная база. У лютым 1995 года інстытут прайшоў акрэдытацыю на статус вышэйшай навучальнай установы ўніверсітэцкага тыпу па крытэрыях, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і з 20 красавіка 1995 пераўтвораны ў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (ВДТУ).

Remove ads

Факультэты і кафедры

Да 2017 года

Эканамічны факультэт

Эканамічны факультэт (да 1997 года эканоміка-тэхналагічны) заснаваны ў 1997 годзе, з’яўляецца адным з найбуйнейшых ва ўніверсітэце.

У склад факультэта ўваходзяць 8 кафедраў :

  • кафедра эканомікі;
  • кафедра менеджменту;
  • кафедра эканамічнай тэорыі і маркетынгу;
  • кафедра камерцыйнай дзейнасці;
  • кафедра інфарматыкі;
  • кафедра замежных моў;
  • кафедра гісторыі і права;
  • кафедра філасофіі.

На факультэце навучаюцца больш за 1000 студэнтаў, працуюць 73 выкладчыка.

На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па сямі спецыяльнасцях:

  • менеджмент
  • Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве
  • Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт
  • маркетынг
  • Фінансы і крэдыт
  • Эканоміка і арганізацыя вытворчасці

Мастацка-тэхналагічны факультэт

Мастацка-тэхналагічны факультэт — адзіны ў Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў для тэкстыльнай прамысловасці. Пачаў функцыянаваць з 1971 года як інжынерна-тэхналагічны, з 1978 года — эканоміка-тэхналагічны, з 1997 года — мастацка-тэхналагічны. На факультэце працуе 72 выкладчыкі: 4 доктара навук, 32 кандыдата навук. Сярод іх: 2 прафесары, 28 дацэнтаў. Сярод выкладчыкаў творчых дысцыплін — 18 членаў Беларускага Саюза Дызайнераў і 7 членаў Беларускага Саюза Мастакоў.

У склад факультэта ўваходзяць 5 кафедр:

  • Кафедра дызайну
  • Кафедра прадзення натуральных і хімічных валокнаў
  • Кафедра ткацтва
  • Кафедра тэхналогіі трыкатажнай вытворчасці
  • Кафедра тэарэтычнай і прыкладной матэматыкі

Падрыхтоўка студэнтаў вядзецца па наступных спецыяльнасцях, напрамках і спецыялізацыях:

  • дызайн аб’ёмны;
  • дызайн камунікатыўны;
  • дызайн прадметна — прасторавага асяроддзя;
  • дызайн касцюма і тканін.

З 2012 года ўніверсітэт пачаў прыём і падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці «Вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў». У працэсе навучання студэнты размяркоўваюцца на 2 новыя напрамкі: вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў (тэхналогія і менеджмент) і вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў (тэхналогія і праектаванне).

Факультэт мае аспірантуру, дактарантуру і магістратуру па спецыяльнасці «Тэхналогія і першасная апрацоўка тэкстыльных матэрыялаў і сыравіны».

Механіка-тэхналагічны факультэт

Механіка-тэхналагічны факультэт створаны ў жніўні 1969 года. Больш 600 студэнтаў. Кафедры:

  • Кафедра тэхналогіі і абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці
  • Кафедра машын і апаратаў лёгкай прамысловасці
  • Кафедра машын і тэхналогій высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі
  • Кафедра аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей
  • Кафедра фізікі
  • Кафедра механікі
  • Кафедра інжынернай графікі

На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па 5 спецыяльнасцях:

  • тэхналогія машынабудавання;
  • тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці;
  • машыны і апараты тэкстыльнай, лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання;
  • аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей;
  • тэхналогія абсталявання высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі.

Канструктарска-тэхналагічны факультэт

Канструктарска-тэхналагічны факультэт арганізаваны ў чэрвені 1987 года ў выніку зліцця двух факультэтаў: «швейнай вытворчасці» і «Абутковая вытворчасці».

У склад факультэта ўваходзяць 6 кафедраў:

  • Кафедра канструявання і тэхналогіі адзення
  • Кафедра канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры
  • Кафедра аховы працы і прамысловай экалогіі
  • Кафедра хіміі
  • Кафедра стандартызацыя
  • Кафедра фізвыхавання

На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па 4 спецыяльнасцях:

  • канструяванне і тэхналогія адзення;
  • канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры;
  • таваразнаўства і экспертыза тавараў;
  • метралогія, стандартызацыя і сертыфікацыя (лёгкая прамысловасць).

Завочны факультэт

Завочны факультэт арганізаваны ў 1965 годзе. Завочным факультэтам кіруе Цімафееў Анатоль Міхайлавіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

На факультэце рыхтуе без адрыву ад вытворчасці спецыялістаў для лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці, машынабудавання і іншых галін народнай гаспадаркі:

  • фінансы і крэдыт (кваліфікацыя — эканаміст);
  • эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве (кваліфікацыя — эканаміст-менеджар);
  • маркетынг (кваліфікацыя — эканаміст-маркетолаг);
  • камерцыйная дзейнасць (кваліфікацыя — эканаміст);
  • менеджмент (кваліфікацыя — эканаміст);
  • метралогія, стандартызацыя сертыфікацыя (лёгкая прамысловасць) (кваліфікацыя — інжынер);
  • канструяванне і тэхналогія швейных вырабаў (кваліфікацыя — інжынер);
  • канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры (кваліфікацыя — інжынер);
  • тэхналогія машынабудавання (кваліфікацыя — інжынер);
  • машыны і апараты лёгкай, тэкстыльнай прамысловасці і бытавога абслугоўвання (кваліфікацыя — інжынер-механік);
  • аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей (кваліфікацыя — інжынер па аўтаматызацыі);
  • тэхналогія пражы, тканін, трыкатажу і нятканых матэрыялаў (кваліфікацыя — інжынер-тэхнолаг).

Факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі

Факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі рыхтуе абітурыентаў да паступлення ва ўніверсітэт па наступных напрамках: падрыхтоўчае аддзяленне ( дзённая, завочная формы навучання) ;

курсы: вячэрнія ; для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання ; двухтыднёвыя, для абітурыентаў перад уступнымі экзаменамі.

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў створаны пры ўніверсітэце ў 1989 годзе. На факультэце праходзяць перападрыхтоўку больш за 200 слухачоў, больш як 300 чалавек штогод павышаюць кваліфікацыю, каля 1300 студэнтаў атрымліваюць вышэйшую адукацыю.

З 2017 года

У 2017 годзе праведзена структурная рэарганізацыя ўніверсітэта.[4]

Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі

Кафедры:

  • Інфармацыйныя сістэмы і аўтаматызацыя вытворчасці
  • Тэхналогія машынабудавання
  • Цеплаэнергетыка
  • Фізіка і тэхнічная механіка

Спецыяльнасці:

  • Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей (кваліфікацыя: інжынер па аўтаматызацыі)
  • Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у праектаванні і вытворчасці)
  • Камп'ютарная мехатроніка (кваліфікацыя: інжынер)
  • Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій (кваліфікацыя: інжынер)
  • Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый (кваліфікацыя: інжынер-энергетык)
  • Тэхналогія машынабудавання (кваліфікацыя: інжынер)

Факультэт эканомікі і бізнес-кіравання

Кафедры:

  • Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі
  • Менеджмент
  • Фінансы і камерцыйная дзейнасць
  • Эканамічная тэорыя і маркетынг
  • Эканоміка

Спецыяльнасці:

  • Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт (кваліфікацыя: эканаміст)
  • Камерцыйная дзейнасць (кваліфікацыя: эканаміст)
  • Маркетынг (кваліфікацыя: маркетолаг-эканаміст)
  • Фінансы і крэдыт (кваліфікацыя: эканаміст)
  • Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (лёгкая прамысловасць) (кваліфікацыя: інжынер-эканаміст)
  • Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве (кваліфікацыя: эканаміст-менеджэр)
  • Эканоміка электроннага бізнесу (кваліфікацыя: эканаміст-праграміст)

Факультэт вытворчых тэхналогій

Кафедры:

  • Канструяванне і тэхналогія адзення і абутку
  • Экалогія і хімічныя тэхналогіі
  • Тэхнічнае рэгуляванне і таваразнаўства
  • Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў

Спецыяльнасці:

  • Метралогія, стандартызацыя і сертыфікацыя
  • Вытворчасць адзення, абутку і скургалантарэйных вырабаў
  • Вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў
  • Таваразнаўства і экспертыза тавараў

Факультэт дызайну

Кафедры:

  • Дызайн и мода
  • Замежныя мовы
  • Сацыяльна-гуманітарныя дысцыпліны
  • Фізічная культура і спорт

Спецыяльнасці:

  • Дызайн віртуальнага асяроддзя
  • Дызайн камунікатыўны
  • Дызайн касцюму і тканін
  • Дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя

Завочны факультэт

Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў

Remove ads

Універсітэцкі кампус

Карпусы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта

  • Першы корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 31 жніўня 1965 года. Колькасць паверхаў — 4. Агульная плошча — 11645 м².
  • Другі корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 1971 год. Колькасць паверхаў — 4. Агульная плошча — 4754 м².
  • Трэці корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: пасля рэканструкцыі інтэрната № 1. Колькасць паверхаў — 5. Агульная плошча — 4119 м².
  • Чацвёрты корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 2005 год. Першы пускавы комплекс УЛК УА «ВДТУ»: зала пасяджэнняў Савета, музей гісторыі ўніверсітэта, выставачная зала кафедры дызайну, выставачная зала інавацыйных распрацовак, 24 аўдыторыі. Рабочая плошча — 2261 м². Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 2007 год. Другі пускавы комплекс УЛК УА «ВДТУ»: эканамічны факультэт, у тым ліку дэканат, кафедра эканомікі, кафедра камерцыйнай дзейнасці, кафедра менеджменту, кафедра эканамічнай тэорыі і маркетынгу, кафедра інжынернай графікі, кафедра інфарматыкі, у тым ліку 2 камп’ютарныя залы. Дэканат ФПК і ПК, цэнтр інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку выдавецкі аддзел, 4 камп’ютарныя залы, чытальная зала эканамічных навук. Аддзел аховы працы, буфет на 40 месцаў, 14 аудыторый. Рабочая плошча 3158 м².
  • Пяты корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 2011 год. Колькасць паверхаў — 4.

Навукова-тэхналагічны парк ВДТУ

Рэспубліканскае інавацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-тэхналагічны парк Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта» пачало сваю працу 24 жніўня 2010 года. У структуры  — уласнае канструктарскае бюро, навукова-даследчая лабараторыя, эксперыментальна-даследчая вытворчасць і планава-эканамічны сектар.

Структурныя падраздзяленні

Эксперыментальна-даследчае прадпрыемства

На эксперыментальна-даследчым прадпрыемстве ўкараняюцца новыя тэхналогіі, распрацаваныя ў ВДТУ.

Музей ВДТУ

Музей гісторыі ўніверсітэта размяшчаецца ў вучэбна-лабараторным корпусе № 4. Экспазіцыя музея распавядае пра гісторыю стварэння ўніверсітэта, пра вучоных, якія працавалі ў ім у розныя гады, пра сучасную дзейнасць універсітэта. На стэндах — матэрыялы, прысвечаныя першым выкладчыкам, развіццю навукі ў ВНУ, мастацкай самадзейнасці, спорту, студэнцкаму будаўнічаму руху.

Крама ВДТУ

На падставе загаду рэктара і рашэння выканкама адміністрацыі Кастрычніцкага раёна №200 ад 19.04.2006 г. створана «Крама ВДТУ», з’яўляецца адасобленым структурным падраздзяленнем універсітэта. Зачынена восенню 2008 года.

Дом мадэляў ВДТУ

Студэнцкі Дом Мод заснаваны ў 2006 годзе ініцыятыўнай групай ВДТУ кафедры КТФ. Дырэктар Студэнцкага Дома Мод - Хімдыят Надзея Анатольеўна, член Беларускага Саюза Дызайнераў. Калекцыі ствараюць студэнты.

Спарткомплекс ВДТУ

Студэнцкі спартыўны комплекс мае басейн, фітнес-залу і трэнажорную залу.

Санаторый-прафілакторый

Пры ўніверсітэце адкрыты студэнцкі санаторый-прафілакторый на 50 месцаў. Студэнцкі санаторый-прафілакторый адкрыты ў 1973 годзе на базе інтэрната № 2, з’яўляецца адзінай аздараўленчай установай сярод тэхнічных навучальных устаноў г. Віцебска і Віцебскай вобласці. У лютым 2005 года выдадзена ліцэнзія на права медыцынскай дзейнасці, а ў красавіку 2006 года прафілакторый прайшоў атэстацыйную камісію ў г. Мінску на статус «Студэнцкі санаторый-прафілакторый».

Працуюць тэрапеўтычны кабінет, працэдурны кабінет, фізіятэрапеўтычны кабінет, гразелячэбніца.

Кабінеты аснашчаны сучаснымі медыцынскімі прыладамі і апаратурай, медыкаментамі.

Культурнае жыццё ВДТУ

Ва ўніверсітэце працуе студэнцкі клуб. Праводзяцца тэматычныя вечары, сустрэчы, канцэрты мастацкай самадзейнасці. Дзейнічае народны харэаграфічны ансамбль «Віцябланка», вакальная студыя. Штогод ва ўніверсітэце ладзіцца фестываль «Залатая мелодыя восені», у якім прымаюць удзел калектывы мастацкай самадзейнасці ўсіх факультэтаў. На базе ўніверсітэта створана Віцебская абласная ліга МГА «Беларускі КВЗ», праводзіцца Віцебскі рэгіянальны конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна». Штогод праводзіцца Міжнародная навуковая канферэнцыя.

Remove ads

Рэктары

Кіраўніцтва

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads