Аляксей Аляксеевіч Іваноў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Аляксеевіч Іваноў (нар. 17 мая 1980 года, Віцебск, БССР) — беларускі лыжнік, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы.
У Кубку свету Іваноў дэбютаваў у 2005 годзе, у снежні 2006 года ўпершыню трапіў у трыццатку лепшых на этапе Кубка свету, у эстафеце. Усяго на сённяшні момант мае 3 трапленні ў трыццатку лепшых на этапах Кубка свету, усё ў эстафеце. У асабістых гонках на этапах Кубка свету Іваноў не паднімаўся вышэй 39-га месца і ачкоў у залік Кубка свету не набіраў.
На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, стартаваў у трох гонках: 15 км вольным стылем — 60-е месца, дуатлон 15 15 км — 48-е месца, мас-старт 50 км — 45-е месца.
За сваю кар'еру прымаў удзел у двух чэмпіянатах свету, лепшы вынік — 13-е месца ў эстафеце на чэмпіянаце свету 2007 года, а ў асабістых гонках 36-е месца ў мас-старце на 50 км на тым жа чэмпіянаце.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads