Аляксей Аляксеевіч Казловіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Аляксеевіч Казловіч (нар. 16 ліпеня 1959, в. Блудзень, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1981 годзе архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута; праходзіў у 1983 годзе навучанне ў Маскоўскім архітэктурным інстытуце, у 2000 годзе Інстытуце гарадскога развіцця і жыллёвых стратэгій г. Ратэрдаме. У 1981—1989 гадах архітэктар Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1981—1983 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1989—1994 гадах старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюзаў працаўнікоў УКБ і архітэктурных службаў; у 1994—1997 гадах архітэктар Ленінскага раёна г. Гродна; у 1997—2000 гадах намеснік галоўнага архітэктара г. Гродна; у 2000—2005 гадах генеральны дырэктар ТАА «Вікторыя-Гродна»; з 2005 — індывідуальны прадпрымальнік — архітэктар.
Член Беларускага саюза архітэктараў, член праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі БСА. Узнагароджаны ганаровымі граматамі БСА, Гродзенскага гарвыканкама, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.
Remove ads
Творчасць
Аўтар больш як 1000 рэалізаваных праектаў сядзібных дамоў і іншых аб’ектаў.
Літаратура
- Козлович Алексей Алексеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads