Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
вышэйшая навучальная ўстанова ў Брэсце From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (БрДТУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Брэста. Комплекс будынкаў БрДТУ (1965—1980) размешчаны па адрасе вул. Маскоўская, 267 і ўваходзіць у ансамбль мікрараёна Усход.
Remove ads
Гісторыя
Створаны 1 красавіка 1966 года як Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1989 - Брэсцкі політэхнічны інстытут.[1]
Ва ўніверсітэце падрыхтоўваюць працаўнікоў па тэхнічных спецыяльнасцях: будаўнікі, архітэктары, інжынеры па інфармацыйных тэхналогіях, эканамiсты і інш.
2020—2021 гады
Рэктар Аляксандр Драган, які падтрымаў студэнтаў універсітэта падчас акцый пратэсту ў Беларусі, быў вызвалены ад займанай пасады 20 кастрычніка 2020 года[2]. Новым рэктарам быў прызначаны доктар тэхнічных навук, дацэнт Аляксандр Бахановіч[3].
28 кастрычніка 2020 года 9 студэнтаў будаўнічага факультэта і факультэта электронна-інфармацыйных сістэм былі адлічаны за т.зв. «парушэнне грамадскага парадку»[4]. Дакладная запіска пра адлічэнне студэнтаў была падпісана прарэктарам універсітэта Наталляй Ялавой[5]. Адна скарга на незаконнае адлічэнне дайшла да суда[6].
29 кастрычніка звольнілася юрысконсульт БрДТУ Вольга Аўдзяйчук, бо не хацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў, да якога ў жанчыны ўзніклі справядлівыя пытанні[7]. Начальніца юрыдычнага аддзела Таццяна Крывушчанка таксама сышла з пасады ў знак пратэсту супраць нелегітымнага загаду, як і некаторыя іншыя выкладчыкі ўніверсітэта[8].
Дзеянні кіраўніцтва ўніверсітэта былі асуджаныя на міжнародным узроўні[9][10]. 21 чэрвеня 2021 года рэктар Аляксандр Бахановіч, прызначаны на пасаду Аляксандрам Лукашэнкам, быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[11]. Паводле рашэння ЕС, Бахановіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[12].
Remove ads
Рэктары
- Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў (1966—1980)
- Леанард Іванавіч Коршун (1980—1995)[13]
- Уладзіслаў Германавіч Фёдараў (1995—2002)
- Пётр Сцяпанавіч Пойта (2002—2018)
- Аляксандр Вячаслававіч Драган (23 мая 2018 — 20 кастрычніка 2020)
- Аляксандр Генадзевіч Бахановіч (20 кастрычніка 2020 — 17 студзеня 2023)
- Сяргей Антонавіч Каспяровіч (з 17 студзеня 2023)
Склад
- Архітэктурна-будаўнічы факультэт. З’яўляецца асноўным факультэтам універсітэта. Тут ажыцяўляецца падрыхтоўка прафесійных спецыялістаў для разнастайных галін будаўніцтва. Факультэт рыхтуецца да таго, каб у будучыні выдаваць сваім выпускнікам дыпломы, якія прызнаюцца ў краінах ЕС.
- Факультэт электронна-інфармацыйных сістэм. Факультэт займаецца даследаваннямі і падрыхтоўкай высокакваліфікаваных кадраў для галін інфармацыйна-электроннага профілю заходняга рэгіёна Рэспублікі Беларусь.
- Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі. Факультэт арганізуе падрыхтоўку інжынераў для вырашэння праблем экалагічнага кірунку ў водагаспадарчым будаўніцтве, арганізацыі бяспечнай жыццядзейнасці людзей, укаранення эфектыўных тэхналогій для ачысткі прыродных і сцёкавых вод.
- Эканамічны факультэт. Факультэт быў створаны 1 лютага 1995 года. Ён быў заснаваны на базе студэнтаў спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць» набораў 1993 г. (2 групы, у якіх 25 чалавек вучыліся за кошт бюджэту, а 11 чалавек упершыню ў гісторыі тады яшчэ Брэсцкага політэхнічнага інстытута самі аплачвалі сваё навучанне) і 1994 года (6 груп), якія да гэтага ставіліся да будаўнічаму факультэту. У далейшым на факультэце былі адкрыты наступныя спецыяльнасці: Маркетынг; Сусветная эканоміка; Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; Фінансы і крэдыт; Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве; Арганізацыя вытворчасці. З 1995 года нязменным дэканам факультэта з’яўляецца к.т.н., дацэнт Радчук Анатоль Пятровіч.
- Машынабудаўнічы факультэт. Факультэт займаецца даследаваннямі і падрыхтоўкай высокакваліфікаваных кадраў для галін машынабудаўнічага профілю.
- Інстытут падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
- Ваенная кафедра
Літаратура
- Брэсцкі політэхнічны інстытут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 298. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads