Аляксей Арсенцьевіч Князеў

Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Арсенцьевіч Князеў (19231943) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Хуткія факты Аляксей Арсенцьевіч Князеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Аляксей Князеў нарадзіўся 9 мая 1923 года ў сяле Броніца[1] (у 1931—1963 гг. сяло Мста, цяпер у Наўгародскім раёне Наўгародскай вобласці). Да прызыву ў армію працаваў у пажарнай ахове пасёлка Пралетарый, размешчаным на процілеглым ад Броніцы беразе ракі Вялікая Ніша. У верасні 1941 года Князеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лістапада таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Рэзервовым, Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Бранскім, Цэнтральным і Беларускім франтах[2].

Да снежня 1943 года гвардыі старшы сяржант Аляксей Князеў камандаваў аддзяленнем кулямётнай роты 215-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Беларускага фронту. Вызначыўся ў час баёў за вызваленне Гомельскай вобласці Беларускай ССР. 3 снежня 1943 года падчас бою за вёску Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага раёна Князеў агнём свайго кулямёта нанёс праціўніку вялікія страты. Калі яго кулямёт быў знішчаны гусеніцамі варожага танка, ён працягваў адбівацца гранатамі. У тым баі ён загінуў. Пахаваны ў Вялікіх Аўцюках[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за «адвагу і гераізм, праяўленыя пры вызваленні Беларусі» гвардыі старшы сяржант Аляксей Князеў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «За адвагу»[2].

Remove ads

Памяць

У гонар Князева названы вуліцы ў Пралетарыі і Калінкавічах[2], у Броніцы, на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка і заснаваны спартыўны прыз імя Аляксея Арсенцьевіча Князева.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads