Аляксей Мікалаевіч Бацюкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Мікалаевіч Бацюкоў (нар. 1 жніўня 1977, Магілёў) — беларускі пісьменнік, эсэіст і журналіст.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1999 годзе, аспірантуру БДУ па спецыяльнасці «Сацыяльная філасофія» ў 2005 г. У 2003—2005 — тэлежурналіст, супрацоўнік магілёўскага абласнога тэлебачання. Працаваў старшым выкладчыкам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (былы Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт), выкладаў філасофію.
Дырэктар Музея гісторыі Магілёва з 17 лютага 2011 года. У 2012 годзе газета «Наша Ніва» назвала Аляксея Бацюкова «Чалавекам года»[1]. Прымаў актыўны ўдзел у вяртанні ў Беларусь і папаўненні калекцыі музея каштоўнымі артэфактамі. З яго ініцыятывы былі набыты старажытныя выданні: Статут ВКЛ 1588 г., кніга Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» 1676 г., «Апостал» Спірідона Собаля 1632 г.
У кастрычніку 2020 года быў аштрафаваны за ўдзел у трох акцыях пратэсту[2].
Remove ads
Сям’я
Мае двух сыноў і дачку.
Зноскі
- Людзі года па версіі «НН» // nn.by 31 снежня 2012
- Звальняюць аўтарытэтнага дырэктара музея гісторыі Магілёва Аляксея Бацюкова // nn.by 7 снежня 2021
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads